Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украіна разьмесьціла ў інтэрнэце архівы КДБ, датычныя аварыі на ЧАЭС 11:21, 22/04/2003, Интерфакс
Служба бясьпекі Ўкраіны разьмесьціла на сваім сайце ў інтэрнэце 121 дакумэнт архіву КДБ УССР з 1971 па 1988 гг., датычныя працы і аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка ў 1986 г.
Гэтыя рассакрэчаныя дакумэнты раней былі апублікаваныя ў часопісе "Из архивов ВУЧК-ГПУ-НКВД-КГБ", які выдаваўся абмежаваным накладам у 1000 асобнікаў і адразу стаў рарытэтам.
Сярод разьмешчаных на сайце sbu.gov.ua дакумэнтаў, у прыватнасьці, ёсьць паведамленьні УКДБ па Кіеву і Кіеўскай вобласьці аб сыстэматычных парушэньнях пры павядзеньні будаўнічых працаў на асобных участках станцыі ад 1976 і 1979 гг.
Шэраг дакумэнтаў тычацца аварыі, якая адбылася на ЧАЭС 9 верасьня 1982 году, у выніку якой тэхнічныя тэрыторыі станцыі падвергліся нязначнаму радыяцыйнаму забруджваньню.
Акрамя таго, рзьмешчаныя паведамленьні УКДБ 1984 году аб выяўленых недахопах на трэцім і чацьвёртым энэргаблёках ЧАЭС, а таксама аб фактах паставак югаслаўскімі прадпрыемствамі няякаснага абсталяваньня на ЧАЭС.
Большая частка рассакрэчаных СБУ матэрыялаў тычыцца аварыі на ЧАЭС і працаў па яе ліквідацыі.