Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд над былым дырэктарам МТЗ Міхаілам Лявонавым 10:51, 22/04/2003, фота IREX/Promedia
22 красавіка ў Вярхоўным судзе пачнецца працэс над былым дырэктарам Менскага трактарнага заводу Міхаілам Лявонавым. Лявонава арыштавалі ў студзені леташнега году. Пракуратура краіны кожныя тры месяцы падаўжала тэрміны сьледзтва па справе. Большую частку тэрміну былы дырэктар Трактарнага заводу -- флягмана беларускай эканомікі -- правёў у Жодзінскім СІЗА, вядомым жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня падсьледчых.
Міхаіл Лявонаў абвінавачваецца ў злоўжываньні ўладаю ці службовым становішчам, што пацягнула цяжкія наступствы, нанясеньне ўрону прадпрыемству ў асабліва буйным памеры, службовай нядбайнасьці, якая нанесла ўрон прадпрыемству ў асабліва буйным памеры, атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры за аказаньне садзеяньня камэрцыйнай фірме ў заключэньні наўмысна нявыгаднага кантракту з заводам. Лявонава абвінавачваюць і ў тым, што на яго рахунках у нямецкіх банках было больш за 17 мільёнаў даляраў. Так, у прыватнасьці, заяўляў пра свайго былога “пратэжэ” Аляксандар Лукашэнка. Вядома, што Міхаіл Лявонаў гэтыя абвінавачваньні абвяргае і віноўным сябе не вызнае.
Адвакат Лявонава Андрэй Невядомскі сьцьвярджае, што матэрыялы справы не даюць падставаў для крымінальнага перасьледу былога дырэктара, а размова можа ісьці толькі аб дысцыплінарнай адказнасьці за некаторыя памылкі, якіх Лявонаву, як кіраўніку буйнога прадпрыемства было цяжка пазьбегнуць.
Ня выключана, што перасьлед Міхаіла Лявонава мае палітычныя падставы. Вядома, што дырэктар МТЗ зьбіраўся вылучаць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году.