Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка -- частка тэрарыстычнай «восі зла»
11:02, 22/04/2003

“Знойдзены ў Багдадзе дакумэнт – гэта пацьверджаньне інфармацыі зь сусветнай прэсы аб сувязях у ваеннай сфэры рэжыму Лукашэнкі і рэжыму Хусэйна. Думаю, гэта не апошняе пацьверджаньне такіх сувязяў. Можна чакаць, што зьявяцца сьведчаньні і аб датычнасьці беларускіх уладаў да распрацовак зброі масавага забойства. Дадзены факт пацьвердзіў і тое, што рэжым Лукашэнкі парушаў санкцыі ААН на пастаўкі ўзбраеньня, тэхнікі падвойнага прызначэньня ў Ірак. У сваю чаргу гэта можа пацягнуць меры ў адказ ня толькі з боку ААН, але і з боку антытэрарыстычнай кааліцыі, бо гэты факт пацьвердзіў, што Лукашэнка ня толькі апошні дыктатар Эўропы, але і частка тэрарыстычнай “восі зла”, -- лічыць міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў.

Як вядома, днямі ў Багдадзе быў знойдзены дакумэнт, які пацьвярджае наяўнасьць ваенных кантактаў паміж рэжымам Лукашэнкі і рэжымам Садама Хусэйна. Карэспандэнт Радыё Свабода Рон Сынавец знайшоў у сэйфе высокапастаўленага ірацкага афіцэра на базе ірацкай нацыянальнай гвардыі на поўдні Багдаду факс на блянку Барысаўскага 140-га рамонтнага завода, які падпарадкоўваецца Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь. Дакумэнт датаваны 16 чэрвеня 2001 году і мае сыходзячы нумар 1726. У беларускім лісьце размова ідзе аб усталяваньні зброі і рамонце вайсковай тэхнікі, якая была пашкоджаная ў час вайны ў Пэрсыдзкай затоцы ў 1991 годзе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: