Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паводле дадзеных на 1 красавіка сёлетнега году, таварныя запасы ў гандлёвых арганізацыях Беларусі забясьпечваюць 39 дзён гандлю. Як паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік кіраваньня эканомікі гандлю і разьвіцьця рынкавых адносінаў Міністэрства гандлю Валянціна Дудаль, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам леташнега году запасы тавараў узрасьлі на 6 дзён. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, зьніжэньнем іх рэалізацыі.
Калі запасы харчовых тавараў у гандлёвай сетцы рэспублікі павялічыліся нязначна, то сярод нехарчовых намецілася тэндэнцыя да істотнага павелічэньня запасаў. Так, па швэйных вырабах -- на 10 дзён. Трыкатажных – на 7, панчошна-шкарпэтачных – на 13, скуранога абутку – на 27 дзён. Практычна ўдвая павялічыліся запасы тэлевізараў, якія забясьпечваюць зараз 76 дзён гандлю.