Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вайна ў Іраку негатыўна паўплывае на беларускую эканоміку выключна праз правальную палітыку беларускіх уладаў адносна Іраку, лічыць міжнародны каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” Андрэй Саньнікаў. “Пасьля падзеньня рэжыму Хусэйна ніхто ня будзе разглядаць Беларусь як партнэра новага Іраку ў аднаўленьні краіны. Менавіта падтрымка рэжымам Лукашэнкі рэжыму Хусэйна пазбаўляе беларускія прадпрыемствы магчымасьці ўдзельнічаць у гандлёва-эканамічных зносінах з Іракам. Толькі пасьля зьмены ўлады ў Беларусі можна разьлічваць на аднаўленьне нармальных зносінаў з гэтай багатай краінай і рэгіёнам у агуле”, -- заявіў Андрэй Саньнікаў у інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі, камэнтуючы сёньняшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Беларусь адчувае на сабе наступствы вайны ў Іраку. Выступаючы на сэлектарнай нарадзе па пытаньнях пасяўной, беларускі лідэр, у прыватнасьці, прадказаў значны, да 20 адсоткаў, рост на электраэнэргію, газ, нафтапрадукты.
У памяшканьні радыёстанцыяў “Свабода” і “Свабодная Эўропа” ў Вашынгтоне адбыўся брыфінг на тэму “Перасьлед сродкаў масавай інфармацыі ў Эўропе і Цэнтральнай Азіі ў 2002 годзе”. Брыфінг па сьлядох публікацыі аб’ёмістай справаздачы аб перасьледах СМІ ва ўсім сьвеце праводзіў каардынатар эўрапейскай і цэнтральна-азіяцкай праграмы “Камітэту абароны журналістаў” Алекс Лупіс.
Прадстаўніца аддзелу інфармацыі пры Гомельскім гарвыканкаме Ганна Шыдлоўская катэгарычна забараніла Рэкламнаму бюро распаўсюджваць абвесткі пра Гадзіну Смутку, прысьвечаную ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы.
Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў заяўляе, што грамадзкія арганізацыі ня могуць аказаць грамадзянам кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ў судох. І хоць ён не гатовы назваць выпадкі аказаньня няякаснай дапамогі праваабарончымі арганізацыямі, тым ня менш лічыць, што абаронцамі ў судох павінны быць адвакаты. Нагадаем, што паводле прэзыдэнцкага дэкрэту №13, права быць абаронцам грамадзяніна ў судзе засталося выключна за адвакатамі ды лічанымі грамадзкімі арганізацыямі.
Расея, буйнейшы экспартэр узбраеньняў пасьля ЗША, прадала летась зброі на 4,8 мільярды ЗША і гэтым самым устанавіла рэкорд. Большая частка ўзбраеньняў паступае афіцыйным шляхам у Кітай і Індзію.
Віцебская абласная судовая калегія ўчора разглядала пытаньне аб месцы жыхарства і прапісцы вядомага апазыцыянэра. У час падрыхтоўкі да мясцовых выбараў Шчукіну было загадана выселіцца з інтэрнату Полацкага аграэканамічнага каледжу, дзе ён прапісаны апошнія сем гадоў.
У грандыёзны міжнародны скандаль, зьвязаны са зьнікненьнем 500 тыс. даляраў, якія належаць Іраку, можа быць уцягнутая ў выніку неабдуманых палітычных гульняў нашая краіна. Як стала вядома, амбасадар Іраку ў Беларусі Сальман Зэйдан зьняў з польскага рахунку ўсе грошы і падрыхтаваўся да ад’езду ў адну з арабскіх краінаў. Беларускія ўлады, падобна, не зьбіраюцца яму ў гэтым перашкаджаць.
Рэпрэсіі ў Беларусі 10:59, 23/04/2003, Даніэль Бросьлер, Sueddeutsche Zeitung, (Нямеччына)
Важныя пытаньні ў сваёй імпэрыі Аляксандар Лукашэнка заўсёды вырашае асабіста. Так, нядаўна ён падпісаў плян пад назвай “Чыстае неба”. Тое, што на першы погляд мае адносіны да абароны навакольля, насамрэч служыць справе абароны ад моцнага ворага. Заплянаваныя на кастрычнік манёўры «Чыстае неба» беларускія ўзброеныя сілы павіны будуць правесьці па “ірацкім сцэнары”. «Мы обязаны научиться отвечать на широкомасштабное нападение», -- сказаў кіраўнік дзяржавы, Беларусь павінна “держать порох сухим”. Яго краіна, прыгразіў Лукашэнка ў парлямэнце, валодае звычайным узбраеньнем, якое можа наносіць «серьезный урон на значительном расстоянии».
Аляксандар Лукашэнка 22 красавіка прыняў генэральнага пракурора Віктара Шэймана, які даў справаздачу аб выніках працы органаў пракуратуры па забесьпячэньні законнасьці й правапарадку ў краіне. Кіраўнік дзяржавы даручыў пракуратуры ўзмацніць нагляд за захаваньнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні прыватызацыі аб’ектаў дзяржаўнай уласнасьці, прадухіляць спробы пранікненьня ў Беларусь крымінальнага капіталу.
Страйк, праведзены на пачатку красавiка рабочымi ААТ "Орша" (былы завод "Легмаш"), адгукнуўся ў мястэчку Копысь, якi зьяўляецца месцам нараджэньня А.Лукашэнкi.
Чыноўнікі прыйшлі да высновы, што тарыфную стаўку неабходна падвысіць. А то ў студзені-лютым адносна адпаведнага пэрыяду леташнега году рэальная заробная плата работнікаў бюджэтнай сфэры зьнізілася на 2,7 адсоткі.
Адмысловая камісія Менгарвыканкаму на гэтым тыдні павінна прыняць цяжкое рашэньне: пераносіць камэрцыйныя шапікі з вуліцаў гораду ў адмыслова адведзеныя месцы ці не пераносіць, піша БДГ.
Замежныя інвэстыцыі ў асноўны капітал у Беларусі ў студзені-сакавіку 2003 году склалі 8,3 млрд. беларускіх рублёў, ці 52,2% ад паказчыка аналягічнага пэрыяду 2002 году. Як паведаміў міністар эканомікі Андрэй Кабякоў на паседжаньні ўраду рэспублікі ў аўторак, аб’ём замежных інвэстыцыяў у першым кварталі аказаўся на 30 млрд. беларускіх рублёў ніжэй за прагназаваны.
Паміж Беларусьсю і Ўкраінаю ўсталяваўся “неплохой диалог” на ўсіх узроўнях улады, але ёсьць шэраг праблемаў, якія неабходна вырашаць. Пра гэта заявіў у аўторак Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску з старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімерам Ліцьвіным.
У Беларусі павялічылася колькасьць стратных прадпрыемстваў. Іх удзельная вага ў студзені-лютым склала 50,3 адсоткі, што на 4,2% пераўзыходзіць аналягічны леташні ўзровень. На 1 сакавіка 2003 году ў краіне налічвалася 5866 стратных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі на паседжаньні Савету Міністраў, якое адбылося 22 красавіка ў Доме ўраду. Ён адзначыў, што найбольшая колькасьць стратных прадпрыемстваў у аграпрамысловым комплексе. У першым кварталі сёлетняга году 61 адсотак прадпрыемстваў Белкаапсаюзу працаваў з стратамі, паведамляе БЕЛТА.
Пэрспэктывы «саюзу» Расеі й Беларусі цьмяныя, затое з гімнам «саюзнай дзяржавы» ўсё зразумела. Ёсьць ужо 435 варыянтаў. Грамадзяне будуць галасаваць па тэлефоне ў час тэлевізійнай трансьляцыі канцэрту ў Крамлі. Паволе «Газеты.Ru», прыдзецца выбіраць гімн з такімі вершамі: «Славься, наш союз священный! Славься, наш союз святой! Белоруссия, Россия связаны одной судьбой».
Запасы прадукцыі на складох склалі 73 адсоткі сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжаньні Савету Міністраў, якое прайшло 22 красавіка ў Доме ўраду. У параўнаньні з пачаткам году адбыўся рост складзкіх запасаў грузавых аўтамабіляў і цукру, паведамляе БЕЛТА.
У краіне ўзмацняецца прэс барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, якія наносяць найбольшы матэрыяльны ўрон суб’ектам гаспадараньня дзяржаўнай формы ўласнасьці. Як паведамляе “Белорусская газета”, за першы кварталь бягучага году па фактах крадзяжу і растраты маёмасьці распачата больш за 440 крымінальных справаў, прыцягнута да крымінальнай адказнасьці 1.638 асобаў, у тым ліку 151 кіраўнік прадпрыемстваў і арганізацыяў. Канфіскавана маёмасьці, грошай, каштоўнасьцяў на суму 5,3 мільярдаў рублёў, накладзены арышт на маёмасьць амаль на 3 мільярды.