Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гадзіна Смутку пад забаронаю 15:31, 23/04/2003, Інфармацыйны аддзел ПЦ «Вясна»
Прадстаўніца аддзелу інфармацыі пры Гомельскім гарвыканкаме Ганна Шыдлоўская катэгарычна забараніла Рэкламнаму бюро распаўсюджваць абвесткі пра Гадзіну Смутку, прысьвечаную ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы.
У Гомелі Гадзіну Смутку праводзілі традыцыйна 26 красавіка – у дзень аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гомельскі рэгіён найбольш пацярпеў ад аварыі. Гомельцы, якім баліць праблема Чарнобыля, штогод зьбіраліся ў Цэнтральным скверы на вуліцы Савецкай. Стаялі ціха са сьвечкамі і разыходзіліся.
Гаворыць старшыня Рады Гомельскага абласнога аддзяленьня ПЦ “Вясна” Анатоль Паплаўны:
-- Гэта не мітынг і не пікет – Гадзіна Смутку. На гэта не трэба афіцыйны дазвол... У гэтым годзе мы хацелі, каб пра Гадзіну Смутку ведала як мага больш людзей, таму і зьвярнуліся ў Рэкламнае бюро. Мы ўжо зьвярталіся ў Рэкламнае бюро, калі трэба было распаўсюдзіць абвесткі пра вечарыну з нагоды 85-ых угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, ўсё было нармальна – абвесткі надрукавалі і расклеілі. Пасьля гэтага Ганна Шыдлоўская, прадстаўніца аддзелу інфармацыі пры гарвыканкаме, катэгарычна забараніла Рэкламнаму бюро распаўсюджваць абвесткі пра Гадзіну Смутку.