Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адмысловая камісія Менгарвыканкаму на гэтым тыдні павінна прыняць цяжкое рашэньне: пераносіць камэрцыйныя шапікі з вуліцаў гораду ў адмыслова адведзеныя месцы ці не пераносіць, піша БДГ.
Сёньня ў Менску - амаль дзьве тысячы шапікаў і палатак. Супраць пераносу шапікаў выступаюць ня толькі самі камэрсанты, але і пакупнікі. Гэта і зразумела -- тавар тут таньней і тэрытарыяльна больш даступны. Больш за тое, супраць пераносу шапікаў – шэраг кіраваньняў і службаў гораду. Напрыклад, падаткавікі мяркуюць, што можа значна скараціцца прыток грошай у бюджэт гораду (каля мільёна эўра штомесц). Раскідвацца гэтымі грашыма горад ня можа, бо больш ці менш значнай альтэрнатывы шапікам няма. Прадаўцы лічаць, што пытаньне будзе вырашанае на іх карысьць.