Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў заяўляе, што грамадзкія арганізацыі ня могуць аказаць грамадзянам кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ў судох. І хоць ён не гатовы назваць выпадкі аказаньня няякаснай дапамогі праваабарончымі арганізацыямі, тым ня менш лічыць, што абаронцамі ў судох павінны быць адвакаты. Нагадаем, што паводле прэзыдэнцкага дэкрэту №13, права быць абаронцам грамадзяніна ў судзе засталося выключна за адвакатамі ды лічанымі грамадзкімі арганізацыямі.
Паводле Дэкрэту №13 "Аб некаторых пытаньнях грамадзянскай судавытворчасьці", прадстаўляць інтарэсы фізічных ды юрыдычных асобаў у судох маюць правы адвакаты ды ўпаўнаважаныя грамадзкіх аб`яднаньняў толькі ў выпадках, калі такое права дадзенае ім законам. Закон жа дае права толькі прафэсійным саюзам (іх прадстаўнікі могуць абараняць інтарэсы як сябраў прафсаюза, гэтак і проста працаўнікоў), а таксама Таварыству абароны спажыўцоў. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі пазбаўленыя права прадстаўляць інтарэсы грамадзяніна ў судзе.
Як паведамляе Радыё Рацыя, міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў лічыць, што адвакаты могуць кваліфікавана дапамагчы ў судох.
- Я за тое, каб грямадзянін меў кваліфікаваную прававую дапамогу. Найбольш кваліфікаваную дапамогу сёньня можа аказаць незалежны прававы інстытут - адвакатура. Што датычыць рознага роду праваабарончых арганізацыяў, я лічу, што іхны ўзровень недастатковы, каб у поўнай ступені аказаць такую дапамогу. У судзе павінны быць толькі ўдзельнікі судавытворчасьці - судзьдзя, пракурор, абаронца, усе астатнія прадстаўнікі, так, для формы. Канкрэтных прыкладаў аказаньня няякаснай кваліфікаванай дапамогі мы ня маем, але тое, што асобныя арганізацыі займаюцца палітыкай - агульнавядома, а грамадзяніну патрэбна кваліфікаваная юрыдычная дапамога.