Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Страйк на радзіме Лукашэнкі 13:30, 23/04/2003, Сяргей Буткевіч, «Народная воля»
Страйк, праведзены на пачатку красавiка рабочымi ААТ "Орша" (былы завод "Легмаш"), адгукнуўся ў мястэчку Копысь, якi зьяўляецца месцам нараджэньня А.Лукашэнкi.
Адным са штуршкоў да страйку сталi чуткi аб заплянаваным адраджэньнi Копысi, у тым лiку -- аб вялiкiх грошах, якiя спатрэбяцца для рэканструкцыi разьмешчанага ў мястэчку падсобнага цэху ААТ "Орша", дзе выпускалiся тавары шырспажыву. Рабочых асноўнай вытворчасьцi абурыла тое, што ў разьвiцьцё заштатнага цэху меркавалася ўкласьцi мiльёны даляраў, у той час калi рабочым галоўных цэхаў затрымлiвалi выдачу заробку.