Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валерыя Шчукіна спрабуюць выселіць з Полацку
11:10, 23/04/2003

Віцебская абласная судовая калегія ўчора разглядала пытаньне аб месцы жыхарства і прапісцы вядомага апазыцыянэра. У час падрыхтоўкі да мясцовых выбараў Шчукіну было загадана выселіцца з інтэрнату Полацкага аграэканамічнага каледжу, дзе ён прапісаны апошнія сем гадоў.

Валеры Шчукін ня згодны з рашэньнем Полацкага гарадзкога суда, які пастанавіў, што ён павінен выселіцца з інтэрнату. Сваё высяленьне Шчукін зьвязвае з сваёй палітычнай дзейнасьцю, і ў прыватнасьці, за удзел у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, калі ён балятаваўся ў дэпутаты Полацкага гарсавету.

У той самы дзень, як Валеры Шчукін падаў быў заяву пра рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, ягоны патэнцыйны супернік, дырэктар агратэхнічнага каледжу Ўладзімер Дзюбо падаў заяву ў суд з мэтаю выселіць канкурэнта з падведамаснага інтэрнату. І суд задаволіў ягоную скаргу, прызнаўшы сам факт засяленьня апазыцыянэра ў полацкі інтэрнат незаконным.

Дарэчы, у гэтым інтэрнаце спадар Шчукін прапісаўся 7 гадоў таму, калі ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня ды пажадаў быць бліжэй да сваіх выбарцаў. З тае пары сваю палітычную дзейнасьць ён зьвязвае з гэтым горадам, і намеры выселіць яго ды пазбавіць полацкай прапіскі лічыць сьвядомым жаданьнем уладаў пазбавіцца і ад яго самога.

“Я не ўваходжу ні ў адну партыю, і таму балятавацца вымушаны выключна па месцы жыхарства. А па месцы жыхарства, у Полацку, чалавек, які мае значны палітычны досьвед, уладам не патрэбны. І таму яны робяць усе захады, каб выселіць мяне з Полацку”, -- сказаў Шчукін ў інтэрвію Радыё Свабода.

Абласная судовая калегія, адрозна ад Полацкага гарадзкога суду, не прыняла ўчора адназначнага рашэньня. Справа Валерыя Шчукіна будзе дасьледаваная ды канчатковы вырак будзе пазьней.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: