Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тарыфную стаўку першага разраду падвысяць да 28 тысячаў рублёў
13:30, 23/04/2003

Чыноўнікі прыйшлі да высновы, што тарыфную стаўку неабходна падвысіць. А то ў студзені-лютым адносна адпаведнага пэрыяду леташнега году рэальная заробная плата работнікаў бюджэтнай сфэры зьнізілася на 2,7 адсоткі.

У той самы час колькасьць работнікаў арганізацыяў бюджэтнай сфэры, заробная плата якіх ніжэй за бюджэт пражытнога мінімуму, у красавіку павялічылася да 200 тысячаў, перадае БелаПАН. З 1 траўня ў Беларусі плянуецца падвышэньне тарыфнай стаўкі 1-га разраду для аплаты працы рабатнікаў арганізацыяў, фінансуемых з бюджэтнай сфэры з 26,5 тыс. да 28 тыс. рублёў. Базавая велічыня, якая выкарыстоўваецца для разьліку розных пляцяжоў, будзе павялічаная да 14 тыс. рублёў. Аднак праз інфляцыю наўрадці гэта хтосьці адчуе. Пытаньне аб падвышэньні заробнай платы работнікаў бюджэтнай сфэры міністры разглядалі 22 красавіка на паседжаньні прэзыдыюму Савміну. З 1 траўня плянуецца таксама павялічыць у 1,2 разы дапамогу па беспрацоўю і стыпэндыі грамадзянам, якія праходзяць прафэсійнае навучаньне па накіраваньні органаў дзяржаўнай службы занятасьці, за выключэньнем служачых дзяржапарату, звольненых у сувязі зь ліквідацыяй дзяржаўнага органа ці скарачэньня штатаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: