Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Лукашэнкі ёсьць прэтэнзіі да Ўкраіны
11:19, 23/04/2003

Паміж Беларусьсю і Ўкраінаю ўсталяваўся “неплохой диалог” на ўсіх узроўнях улады, але ёсьць шэраг праблемаў, якія неабходна вырашаць. Пра гэта заявіў у аўторак Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску з старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімерам Ліцьвіным.

Як паведамілі карэспандэнту “Росбалта” ў прэс-службе беларускага лідэра, на думку Лукашэнкі, не адпавядае патэнцыялу ўзровень таваразвароту паміж дзьвюма краінамі, нягледзячы на “тенденцию к его увеличению на 23-25%”. Беларускі лідэр “поставил задачу” да канца бягучага году аднавіць узровень беларуска-украінскага таваразвароту, які існаваў да 2002 году. Паводле яго, шэраг кірункаў двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва “необоснованно упущены” (напрыклад, пастаўка цукру з Украіны ў Беларусь).

Закранаючы пытаньне аб стварэньні зоны свабоднага гандлю, Лукашэнка заявіў, што Беларусь “готова к любым шагам в этом направлении, но процесс должен быть взаимным”. Беларусь, паводле яго словаў, адкрывае сваю эканоміку ў рамках зоны свабоднага гандлю, бо гэта “выгодно” грамадзянам і суб’ектам гаспадараньня. “Для этого не требуются новые межгосударственные образования и международные договоры — необходимо, чтобы все страны ратифицировали уже подписанные соглашения, как это сделала Беларусь”, -- адзначыў беларускі лідэр. Што тычыцца пытаньня аб беларуска-украінскай мяжы, то, паводле Лукашэнкі, яго канчатковае ўрэгуляваньне “не лежит в плоскости” беларускага кіраўніцтва. “Для этого украинская сторона должна выполнить ранее достигнутые договоренности”, -- заявіў беларускі лідэр.

Ён падтрымаў прапановы аб пашырэньні двухбаковага супрацоўніцтва з Украінаю па пераадоленьні наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама аб стварэньні міжпарлямэнцкіх групаў.

Паводле інфармацыі беларускага боку, абмеркаваньне беларуска-украінскіх адносінаў будзе працягвацца на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Леаніда Кучмы, якая заплянаваная на бліжэйшы час.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: