Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі на 1 сакавіка налічвалася 5866 стратных прадпрыемстваў 11:17, 23/04/2003
У Беларусі павялічылася колькасьць стратных прадпрыемстваў. Іх удзельная вага ў студзені-лютым склала 50,3 адсоткі, што на 4,2% пераўзыходзіць аналягічны леташні ўзровень. На 1 сакавіка 2003 году ў краіне налічвалася 5866 стратных прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Сяргей Сідорскі на паседжаньні Савету Міністраў, якое адбылося 22 красавіка ў Доме ўраду. Ён адзначыў, што найбольшая колькасьць стратных прадпрыемстваў у аграпрамысловым комплексе. У першым кварталі сёлетняга году 61 адсотак прадпрыемстваў Белкаапсаюзу працаваў з стратамі, паведамляе БЕЛТА.