Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў лічыць магчымым стварэньне ў будучыні адзінага зь Беларусьсю войска. Пра гэта, як паведамляюць расейскія СМІ, ён заявіў 24 красавіка на прэс-канфэрэнцыі па выніках паседжаньня ўраду. Для сумеснага ўтварэньня войску, паводле міністра, неабходныя агульныя падыходы да сыстэмы камплектаваньня войску як у Расеі, так і ў Беларусі, а таксама ўзгадненьне шэрагу іншых пытаньняў.
Вынесение приговора Сморгонского районного суда (Гродненская область) по административному делу "Новой газеты Сморгони" перенесено уже в четвертый раз. В начале апреля издатель газеты - унитарное частное предприятие "Фермерское хозяйство "Колас" - получило предупреждение районной прокуратуры за проведение "незаконной предпринимательской деятельности". Суд начался 18 апреля, однако вынесение окончательного решения несколько раз откладывалось. В очередной раз о переносе судья Александр Демещик сообщил 23 апреля. Предполагается, что решение будет объявлено 25 апреля. Такие частые переносы судья объясняет тем, что это "очень сложное дело".
Трэці дзень як судзяць былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава. Два дні пракуроры замяняюць адзін аднога і зачытваюць абвінавачваньне. Уся справа выкладзеная ў 114 тамах і 39 тамах дадатку. Сёньня Міхаіл Лявонаў рэалізаваў сваё законнае права - выказаў стаўленьне да абвінаваўчых матэрыялаў.
Ці быў Садам гатовы да вайны? 13:19, 24/04/2003, Джы-Кей-Дат, падпалкоўнік індзійскага войску ў адстаўцы, `The Statesman`
Вайскоўцы ва ўсім сьвеце задаюць адно і тое ж заканамернае пытаньне: “Чаму ірацкія войскі так блага сябе праявілі?” Аналіз сытуацыі паказвае, што Садам Хусэйн не засвоіў нічога з дзьвюх войнаў, якія ён вёў – дзесяцігадовай вайны з Іранам і першай вайны ў Пэрсідзкай затоцы. З усяго гэтага вынікае, што ён не надзяляў ніякай увагі ваеннай падрыхтоўцы войска.
Новы парадак выдачы ліцэнзіяў на аказаньне паслугаў па трансьляцыі гукавых і тэлевізійных праграмаў дасьць дзяржаве дадатковыя магчымасьці для ідэалягічнага кантролю. Як вядома, разьмеркаваньне частотаў зараз цалкам залежыць ад новастворанай Рэспубліканскай камісіі па тэлевізіі й радыёвяшчаньні. Аднак самім вяшчальнікам да гэтага часу незразумела, якімі крытэрыямі будуць кіравацца яе прадстаўнікі. Многія журналісты апасаюцца, што ўлады будуць выкарыстоўваць працэдуру перарэгістрацыі электронных СМІ для “зачысткі” частотнага рэсурсу Беларусі.
Учора ў апошні раз выйші ў этыр “Гарадзкія навіны” рэгіянальнага недзяржаўнага тэлеканалу “Магілёў-2”. У сакавіку рашэньнем Гаспадарчага суда ў тэлестудыі былі канфіскаваныя 28 адзінак абсталяваньня. Адбылося гэта зь ініцыятывы Камітэту дзяржаўнага кантролю на падставе адсутнасьці гігіенічнай рэгістрацыі тэхнікі.
Візыт у Менск працоўнай групы Парлямэнцкай асамблеі (ПА) АБСЭ па Беларусі на чале з дэпутатам парлямэнту Нямеччыны Утай Цапф адбудзецца 25-28 траўня. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс”.
Пабочныя даходы ад продажу ірацкай нафты ў час дзеяньня санкцыі налічваліся мільярдамі даляраў – праз дзіркі ў праграме ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”, мэтай якой было накарміць ірацкі народ. Палітыкі паведамілі ўчора, што рэжым Садама Хусэйна “здымаў” як мінімум па 15-25 адсоткаў з кожнага з прыкладнага двух мільёнаў барэляў. “Мы думаем, што яны атрымоўвалі незаконна па меншай меры 500 мільёнаў даляраў у год”, -- заявіў адзін з прадстаўнікоў Захаду.
22 красавіка Сапармурат Ніязаў на нарадзе з удзелам кіраўнікоў сілавых ведамстваў рэспублікі заявіў, што ім дасягнутая дамоўленасьць з Расеяй, Беларусьсю, Украінаю і некаторымі іншымі краінамі СНД, а таксама Турцыяй аб выдачы туркмэнскіх апазыцыянэраў. Паводле інфармацыі крыніцы, Туркмэнбашы даў на гэтай нарадзе ўказаньне сілавым структурам за кароткі час даставіць усіх няўгодных яму асобаў у Туркмэністан. Згодна паведамленьню крыніцы, у пералічаных вышэй, а таксама ў некаторых іншых краінах ужо дзейнічаюць апэратыўныя групы МНБ, якія атрымалі адпаведнае заданьне.
В преддверии 17-ой годовщины чернобыльской катастрофы Совет Белорусского профсоюза работников автомобильного и сельскохозяйственного машиностроения (АСМ) выступил с заявлением. В нем отмечается, что в постчернобыльский период различным общественным организациям, в том числе профсоюзу АСМ, удалось добиться принятия закона и государственной программы о ликвидации последствий аварии. "Реализация положений закона и государственных программ позволила в какой-то мере снизить влияние последствий аварии на население, но не в коей мере не ликвидировала их, - говорится в заявлении. - Растут заболевания взрослых и детей, вызванные последствиями чернобыльской аварии, из-за экономических и финансовых проблем ухудшаются условия труда на промышленных предприятиях, снижается реальная заработная плата, население загрязненных территорий не получает полноценного питания и необходимого объема профилактических мероприятий для сохранения здоровья".
По данным, полученным БелаПАН в Министерстве статистики и анализа, за первые две недели апреля потребительские цены в Беларуси выросли на 1,5 процента (за первую неделю - на 1,1, за вторую - на 0,4). Для сравнения: за первые две недели марта цены увеличились также на 1,5 процента, за первые две недели апреля 2002 года - на 1,3. С начала года цены выросли на 9,7 процента при годовом прогнозе правительства и Национального банка 18-24 процента. Таким образом, прогноз выполнен на 54 процента по нижней планке и на 40 процентов - по верхней. За январь-март и первые две недели апреля 2002 года цены в Беларуси повысились на 14,2 процента.
Администрация объединения "Беларуськалий" внесла в проект коллективного договора специальный пункт, предусматривающий увольнение без согласия профсоюзной организации работника, совершившего кражу. Если эта новация получит правовую силу, у руководства трудового коллектива появится убедительный аргумент в его борьбе с "несунами".
З аднаго боку, усё было нібыта як у лепшых традыцыях. На рэспубліканскай сэлектарнай нарадзе 23 красавіка строгі гаспадар краіны, які ўсё ведае, зноў вучыў аграрнікаў наймудрасьцям закладваньня насеньня ў глебу (хаця і агаворваўся пасьля, што “мы этим переболели”, а таксама наракаў за нядбайства і абацяў “бледный вид”, калі сарвуць пастаўленыя задачы (загадана, дарэчы, сабраць 6 з паловаю мільёнаў тонаў зерня).
На дадзены час на рыбным рынку Беларусі працуе каля 600 суб’ектаў гаспадараньня, а перапрацоўку рыбы ажыцьцяўляюць 248. Дзяржава вырашыла ўзяць гэтую рыбную дробязь пад свой кантроль шляхам ліквідацыі пасярэднікаў. Значыць, варта чакаць зьбядненьня рыбнага асартыменту.
Дырэкцыя Чарнобыльскай АЭС прызнала, што існуе небясьпека абвалу “саркафагу” над разбураным рэактарам. Будаўнічыя канструкцыі аб’екту “Укрыцьцё” не адпавядацюь патрабаваньням бясьпекі па трываласьці, гаворыцца ў паведамленьні кіраўніцтва АЭС, распаўсюджаным у адказ на выказваньні міністра РФ па атамнай энэргетыцы Аляксандра Румянцава. Ён папярэдзіў аб пагрозе абвалу чарнобыльскага “саркафагу” і магчымым радыяцыйным забруджваньні.
заявіла кіраўнік ірляндзкай дабрачыннай арганізацыі Эйдзі Рош. Паводле яе дадзеных, павялічваецца колькасьць хворых на рак шчытападобнай залозы дзяцей, растуць паказчыкі бясплоднасьці. Рош, якая ў 1991 годзе заснавала фонд дапамогі дзецям, што пацярпелі ад Чарнобыльскай аварыі, папярэдзіла аб небясьпецы разбурэньня саркафагу над пашкоджаным ядзерным рэактарам. Раней міністар атамнай энэргетыкі Расеі Аляксандар Румянцаў заявіў аб неабходнасьці будаўніцтва новага саркафагу.
У Беларусі асобы, асуджаныя да арышту, будуць адбываць пакараньне ў сьледчых ізалятарах і турмах. Пра гэта паведамляецца ў дэкрэце, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам у сераду.
За 12 апошніх гадоў старэйшы сын былога лідэра Іраку Удэй Хусэйн увёз у краіну для сябе 1,5 тысячы аўтамабіляў. Пра гэта ў кувэйцкай газэце “Аль-Кабас” паведаміў асабісты сакратар Удэя Адзіб Шабан.
Пасажырскія перавозкі ў Берасьцейскім аддзяленьні чыгункі стратныя. Страты ад іх у першым кварталі склалі 6,4 мільярды рублёў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміў начальнік аддзяленьня чыгункі Ўладзімер Рынг. Паводле яго, сёлета адзначаецца і зьніжэньне транзытных пасажырскіх перавозак. Зараз з 12 саставаў, якія раней курсіравалі праз Берасьце паміж Усходам і Захадам, засталася роўна палова. А беларуская чыгунка пакінула адзін замежны цягнік Менск-Варшава.
Паводле дадзеных на 1 красавіка сёлетнега году, у рэспубліцы сярод беспрацоўных 63,3 адсоткаў складалі жанчыны. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дэпартамэнце па занятасьці Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, сярэднестатыстычны беспрацоўны -- гэта жанчына зь сярэдняй адукацыяй ва ўзросьце 32 гадоў. У агуле па рэспубліцы зарэгістравана ў органах дзяржаўнай службы занятасьці 145,7 тысяч чалавек. Узровень беспрацоўя дасягнуў 3,3 % да эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Самы нізкі індэкс беспрацоўя – ніжэй за 1 адсотак – зарэгістраваны ў Бераставіцкім і Ашмянскім раёнах Гарадзенскай вобласьці, Менскім і Смалявіцкім раёнах Меншчыны. У 12 рэгіёнах Беларусі гэты паказчык пераўзыходзіць 4 адсоткі.
У рамках візыту кіраўніка кіраваньня ААТ “Укртелеком” у Беларусь адбылася афіцыйная сустрэча ўкраінскай дэлегацыі з краўніцтвам РА “Белтелеком”. Дзьве структуры з аналягічнымі функцыямі падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве.