Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На дадзены час на рыбным рынку Беларусі працуе каля 600 суб’ектаў гаспадараньня, а перапрацоўку рыбы ажыцьцяўляюць 248. Дзяржава вырашыла ўзяць гэтую рыбную дробязь пад свой кантроль шляхам ліквідацыі пасярэднікаў. Значыць, варта чакаць зьбядненьня рыбнага асартыменту.
23 красавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ "Аб дзяржаўным рэгуляваньні імпарту, перапрацоўкі, рэалізацыі акеанічнай рыбы і морапрадуктаў і аб унясеньні дапаўненьняў ва ўказ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2000 г. №97", паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка дзяржавы, каб скаардынаваць дзейнасьць усіх гэтых суб’ектаў. Ва ўрадзе ўсе любяць рыбу, і таму на дзяржаўным узроўні гэтымі праблемамі займаецца Кіраваньне справамі прэзыдэнта, Мінсельгасхарч, Мінпрыроды, Мінгандаль, Белкаапсаюз, мясцовыя выканаўчыя органы. Іх функцыі перасякаюцца і дублююцца. Усё гэта садзейнічае разьвіцьцю ценявога рынку ў дадзенай сфэры, растуць страты дзяржаўнага бюджэту, сьцьвярджаецца ў паведамленьні прэс-службы.
Як паведамляе БелаПАН, яшчэ 15 студзеня А.Лукашэнка правёў нараду па пытаньні забесьпячэньня насельніцтва рыбаю і морапрадуктамі. На ім размова ішла, у прыватнасьці, аб “неоправданно высоком числе посреднических звеньев при поставке рыбы” і неабходнасьці перадаць усе рыбакомплексы, за выключэньнем менскага, у справы Кіраваньня справамі прэзыдэнта.