Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аб норавах у сям’і Садама Хусэйна
13:19, 24/04/2003

За 12 апошніх гадоў старэйшы сын былога лідэра Іраку Удэй Хусэйн увёз у краіну для сябе 1,5 тысячы аўтамабіляў. Пра гэта ў кувэйцкай газэце “Аль-Кабас” паведаміў асабісты сакратар Удэя Адзіб Шабан.

Вызвалены днямі з турмы, куды яго пасадзіў былы гаспадар, сакратар і вядомы журналіст распавёў, што “раззлаваны чарговай правінаю свайго старэйшага сына, Садам Хусэйн асабіста расстраляў з аўтамата некалькі яго аўтамабіляў і загадаў ахове спаліць яшчэ 70 аўтамабіляў свайго сына”. Аднак страта 70 раскошных аўтамабіляў ня вельмі расстроіла Удэя. Частку ён раздарыў сябрам па папойках і оргіях, распавядае Адзіб.

Ён таксама згадвае, як ён езьдзіў у Саўдаўскую Аравію для набыццья дыяманту коштам 450 тысячаў даляраў, які спадабаўся Удэю на адным з сайтаў Інтэрнэту. Страсьць Удэя да залатых упрыгожваньняў і каштоўных камянёў адзначаюць усе, хто кантактаваў зь ім. Адна з арабскіх сьпявачак, якая наведала Багдад летась з канцэртамі, у інтэрвію распавяла, што ён насіў на пазногцях залатыя накладкі з дыямантамі.

Як сьцьвярджае Адзіб, старэйшы сын Садама Хусэйна абклаў аброкам 90% усіх кампаніяў, якія дзейнічалі ў Іраку і прымушаў іх плаціць 3% ад прыбытку. Удэй распрацаваў таксу для экспарту тавараў: напрыклад, з кожнай тоны фінікаў яму ў кішэню ішло 25 дал., за вялікі кораб цыгарэтаў – ад 5 да 25 даляраў у залежнасьці ад гатунку. Але галоўнай крыніцаю даходаў была кантрабанда нафты. Адзіб кажа, што ніводная буйная зьдзелка не праходзіла без Удэя.

Кожнаму ірацкаму спартоўцу, які выяжджаў за мяжу, абяцаліся камандзіровачныя ў суме 228 даляраў. Зь іх Удэй, які ачольваў спартовую фэдэрацыю і алімпійскі камітэт Іраку, забіраў сабе 128$. 85% бюджэту алімпійскага камітэту заставалася ў кішэнях Удэя, сказаў Адзіб. Удэй Хусэйн адзін распараджаўся ўсімі даходамі ад рэклямы і продажу газеты "Бабіль", радыёстанцыі й тэлеканалу, якія належылі яму, перадае РІА "Новости".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: