Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасажырскія перавозкі па чыгунцы стратныя
11:16, 24/04/2003

Пасажырскія перавозкі ў Берасьцейскім аддзяленьні чыгункі стратныя. Страты ад іх у першым кварталі склалі 6,4 мільярды рублёў. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі паведаміў начальнік аддзяленьня чыгункі Ўладзімер Рынг. Паводле яго, сёлета адзначаецца і зьніжэньне транзытных пасажырскіх перавозак. Зараз з 12 саставаў, якія раней курсіравалі праз Берасьце паміж Усходам і Захадам, засталася роўна палова. А беларуская чыгунка пакінула адзін замежны цягнік Менск-Варшава.

Асноўная прычына -- зношанасьць цягнікоў, якая не адпавядае заходнім патрабаваньням. У Берасьцейскім аддзяленьні чыгункі да катэгорыі зношаных можна аднесьці 70 адсоткаў пасажырскага саставу. Не набываліся і новыя вагоны праз іх дарагавізну. Напрыклад, адзін купэйны вагон расейскай вытворчасьці каштуе 460 тысячаў даляраў.

Што тычыцца прыгарадных цягнікоў, то ўсе іх маршруты захоўваюцца. На летні пэрыяд будзе пушчаны цягнік Берасьце-Сымферопаль, прычапныя вагоны Берасьце-Анапа, Берасьце-Эўпаторыя і новы цягнік Берасьце–Валгаград праз Саратаў. Акрамя таго, берасьцейцы маюць прычапныя вагоны з камунікацыяй з Бэрлінам, Прагай, Браціславай і Варшаваю, паведамляе БЕЛТА.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: