Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Урад ініцыюе завяршэньне чэкавай прыватызацыі 13:13, 25/04/2003, Интерфакс
Спынены дэ-факта працэс чэкавай прыватызацыі неабходна замацаваць юрыдычна, заявіў у час парлямэнцкіх слуханьняў на тэму канцэпцыі прыватызацыі віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Андрэй Кабякоў.
Ён паведаміў, што ўрадам падрыхтаваны і ўнесены ў "палату прадстаўнікоў" законапраект, які прадугледжвае завяршэньне чэкавай прыватызацыі да 1 студзеня 2004 году. Віц-прэм’ер патлумачыў, што ўнясеньне дадзенага законапраекту выклікана тым, што ў бязвыплатнай прыватызацыі не прынялі ўдзел і не атрымалі індывідуальныя прыватызацыйныя чэкі (ІПЧ) 26,7% грамадзянаў Беларусі. Акрамя таго, 2,6 млн. чалавек не выкарысталі атрыманыя іменныя прыватызацыйныя чэкі.
Як адзначыў А.Кабякоў, у аддзяленьнях "Беларусбанка" на дадзены час для абмену на ІПЧ прапануюцца на агульную суму каля 60 млн. рублёў, а дынаміка абмену грамадзянам чэкаў на акцыі "сьведчыць аб незацікаўленасьці насельніцтва ў набыцьці акцыяў". У той самы час, паводле віцэ-прэмьера, для кампэнсацыі выдадзеных, але нявыкарыстаных ІПЧ (нават па намінальным кошце чэка ў 3,3 тыс. бел. руб.) патрабуецца каля 660 млрд. бюджэтных сродкаў. "Такіх грошай у бюджэце няма", - падкрэсьліў А.Кабякоў.
Кіраўнік Мінэканомікі таксама адзначыў, што, "калі расьцягнуць працэс кампэнсацыі нявыкарыстаных чэкаў на некалькі гадоў, гэта ператворыцца ў чарговую прафанацыю”. “Трэба завяршаць гэтыя працэсы”, - сказаў ён.