Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За мараль памежнікаў будзе адказваць «настоящий» палкоўнік
10:49, 25/04/2003, БДГ

У Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі створаны дэпартамэнт маральна-псыхалягічнага забесьпячэньня і падрыхтоўкі войскаў. Яго дырэктарам загадам Дзяржкамітэту прызначаны палкоўнік Віктар Бутранец.

Як паведамляе БелаПАН, В.Бутранец нарадзіўся 16 лютага 1957 году ў вёсцы Малое Жажліно Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Тэрміновую службу праходзіў ва Ўзброеных сілах СССР. Пасьля сканчэньня ў 1980 годзе Сьвярдлоўскай вышэйшай ваенна-палітычнай танкава-артылерыйскай вучэльні паступіў на службу ў паветрана-дэсантныя войскі. Прайшоў пасады ад намесьніка камандзіра парашутна-дэсантнай роты па палітчастцы да начальніка аддзяленьня мабілізацыі і камплектацыі – намесьніка начальніка штаба парашутна-дэсантнага палка. У 1993 годзе В.Бутранец скончыў Гуманітарную акадэмію Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі. У 1997 годзе пасьля прызыву для прахаджэньня далейшай службы ў памежных войсках Рэспублікі Беларусь быў прызначаны намесьнікам камэнданта па працы з асабістым складам Полацкага памежнага атраду. З жніўня 1997 году па студзень 1998 году быў намесьнікам начальніка Лідзкага памежатраду па падрыхтоўцы і выхаваньні асабістага складу. Затым быў прызначаны намесьнікам начальніка атраду – начальнікам аддзелу падрыхтоўкі і выхаваньня асабістага складу Полацкага памежнага атраду. З сакавіка 1999 году па сакавік 2003 году В.Бутранец камандаваў Гомельскім памежатрадам. Узнагароджаны медалямі "За баявыя заслугі", "За бездакорную службу" першай ступені, "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: