Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Радыяцыя працягвае забіваць праз прадукты харчаваньня
14:28, 25/04/2003

З 1986 году на Беларусі 9 разоў пераглядалі нормы ўтрыманьня радыёнуклідаў у прадуктах харчаваньня. Сёньня яны меншыя за эўрапейскія нарматывы, - запэўніў намесьнік старшыні Мінкамчарнобылю Валеры Шаўчук. Незалежныя экспэрты ацэньваюць цяперашнюю сыстэму кантролю за радыёнуклідамі ў прадуктах як неэфэктыўную.

- У Эўропе ёсьць правілы гандлю, якія маюць нарматыў - 600 бекерэляў на кіляграм прадукту па цэзію і 100 бекерэляў па стронцыю. Беларускі нарматыў па стронцыю - 3,7 бекерэля на асноўныя прадукты харчаваньня. Па малаку маем 600 - эўрапейскі нарматыў, 100 - беларускі. Па ялавічне наш нарматыў складае 500 бекерэляў, грыбах - 370, што таксама менш прынятага ў Эўропе. Там няма патрэбаў радыяцыйнай абароны, бо ўтрыманьне радыёнуклідаў можа быць у адзінкавых выпадках продажу прадуктаў з Украіны ці Беларусі, грыбоў, да прыкладу, -- паведаміў Радыё Рацыя Валеры Шаўчук.

Беларускія адмыслоўцы ня бачаць патрэбы ўжываць харчовыя дадаткі, якія спрыяюць вывядзеньню з арганізму радыяцыі, запэўніў Генадзь Анціпаў, начальнік управы рэабілітацыі забруджаных тэрыторый Мінкамчарнобылю.

- Нашая асноўная задача - не дапусьціць патрапленьня радыёнуклідаў у арганізм. Таму асноўныя сілы й сродкі дзяржава накіроўвае на атрыманьне чыстых прадуктаў. Ужываньне адмысловых харчовых дадаткаў з мэтаю вывядзеньня радыёнуклідаў ня мае падставаў ні мэдычных, ні клінічных. Калі чалавек жадае, то такія дадаткі ён можа сам набыць у аптэцы. Аднак мы іх не рэкамэндуем, бо любы харчовы дадатак мае як станоўчы, гэтак і адмоўны эфект, асабліва тыя, што выводзяць радыёнукліды. Па хімічных уласьцівасьцях цэзій блізкі да калія, выводзячы цэзій, арганізм пазбаўляецца калія.

Калі на забруджаных тэрыторыях атрымліваюць прадукты зь перавышэньнем дапушчальных узроўняў радыяцыі, іх не зьнішчаюць, а перапрацоўваць. Да прыкладу, з малака, ўзровень забруджанасьці якога перавышае 100 бекерэляў на літар, можна атрымаць масла, чый узровень забруджанасьці будзе меншым за 3,7 бекерэля. Зерне з высокім утрыманьнем радыёнуклідаў аддаюць на харчаваньне жывёле. Калі людзі й атрымліваюць высокія дозы радыяцыі праз прадукты харчаваньня, то толькі па прычыне ўласнай абыякавасьці, - заяўляюць у Мінкамчарнобылі. Адмыслоўцы цікавіліся ў такіх вяскоўцаў іхным рацыёнам і высьветлілі, што там прысутнічаюць лясныя грыбы ды дзічына. Вяскоўцы, між тым, ведаюць пра небясьпеку іхнага ўжываньня, але працягваюць іх есьці - з прычыны эканамічнай, альбо абыякавасці.

Між тым, паводле адмыслоўцаў, праз 17 гадоў пасьля Чарнобыльскай катастрофы радыяцыя ўзьдзейнічае на людзей менавіта праз прадукты.

-- У паветры іх мала цяпер, фон невысокі. Асноўныя радыёнукліды паступаюць цяпер зь зямлі, праз расьліны, праз ваду. Улады вядуць такую палітыку, што нібыта нічога там забруджанага няма. На Гомельшчыне й Магілеўшчыне некалькі соцень вёсак пазбавілі статусу забруджаных. Усё вядзецца да таго, каб людзі забылі пра радыяцыю, але тым ня менш, яна нагадвае пра сябе. Радыяцыя – гэта бомба працяглага дзеяньня. Аслаблены кантроль на сёньняшні дзень. Нашыя ўлады вядуць тую ж палітыку, якую вялі й савецкія ўлады. Усё замазаць, прыхаваць, і таму мы будзем хварэць яшчэ нямала часу, паведаміў Радыё Свабода прэзыдэнт Беларускага сацыяльна-экалягічнага саюзу “Чарнобыль” Васіль Якавенка.


Якім чынам ужываньне харчоў з утрыманьнем радыёнуклідаў уплывае на стан здароўя людзей? Паводле кіраўніцы мэдычнай лябараторыі Беларускага камітэту “Дзеці Чарнобыля” Тамары Белавокай, унутранае хранічнае апраменьваньне назіраецца сёньня ва ўсёй Беларусі. У якасьці прыкладу Тамара Белавокая прыводзіць лічбы, атрыманыя падчас дасьледаваньня гарадзенскіх навукоўцаў:

-- Яны праводзілі дасьледаваньне саскобаў сьлізістай маткі пасьля аборту, кавалачкаў тканак, узятых пасьля апэрацыяў на органах малога тазу пацыентак чыстай Гарадзеншчыны. Наяўнасьць радыёактыўнага цэзію адзначалася ў гэтых жанчынаў у 100% выпадкаў, а ў 15-20% пробаў прысутнасьць радыёцэзія адзначалася як вельмі высокая. Інстытут аховы мацярынства й дзяцінства дасьледаваў забруджаньне мацярынскага малака некалькі гадоў запар. Цэзій знаходзілі ў 89% пробаў, стронцый – у 81%. У 100% выпадкаў сьвінец ёсьць у мацярынскім малацэ, у тым ліку ў Менску і другіх гарадах, значыць гэтае забруджаньне ёсьць і ў нашым харчаваньні. Каб быў добры кантроль, то яно б не трапляла ў харчаваньне. Я лічу, што нашая сыстэма адсочваньня не працуе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: