Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Наёмнікі, гэць!
14:54, 25/04/2003, «Обозреватель»

Украіна й Беларусь па-рознаму ставяцца да таго, што іх грамадзяне змогуць служыць у расейскім войску.

Супрацоўнік украінскай пракуратуры Юры Бойчанка цытаваў Крымінальны кодэкс. Паводле яго, генэральная пракуратура Ўкраіны мае права распачынаць крымінальныя справы ў выпадку “вярбоўкі, фінансаваньня, матэрыяльнага забесьпячэньня, навучаньня наёмнікаў з мэтай выкарыстаньня ва ўзброеных канфліктах іншых дзяржаваў ці гвалтоўных дзеяньняў, накіраваных на зьвяржэньне дзяржаўнай улады ці парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці, а таксама выкарыстаньня наёмнікаў у ваенных канфліктах ці дзеяньнях”. За парушэньне гэтага артыкулу прадугледжана крымінальнае пакараньне ад 3 да 8 гадоў. А за “ўдзел без дазволу адпаведных органаў дзяржаўнай улады ва ўзброеных канфліктах іншых дзяржаваў з мэтай атрыманьня матэрыяльнай узнагароды” пагражае ад 5 да 10 гадоў. Дзеяньне гэтых артыкулаў ня будзе распаўсюджвацца на грамадзянаў Украіны толькі ў тым выпадку, калі Вярхоўная Рада прыме адпаведнае рашэньне адносна міжнароднага ўзаемадзеяньня ў сфэры абароны, дадаў Юры Бойчанка.

Рыгор Амельчанка, кіраўнік Зьвязу афіцэраў і народны дэпутат Украіны ад Блёку Юліі Цімашэнкі заявіў, што такога рашэньня Рада не прыме. “Як бы адрэагавалі расейскія палітыкі, -- пацікавіўся сп.Амельчанка, -- калі б амэрыканскі сэнат ці нямецкі бундэстаг прапанаваў расейскім вайскоўцам служыць у іх войску і паабяцаў у пэрспэктыве магчымасьць атрымаць грамадзянства?”

Затое ў Беларусі да навіны паставіліся куды больш спакойна. Начальнік прэс-службы Мінабароны Беларусі палкоўнік Леанід Захаранка заявіў, што гэтае рашэньне ўраду Расеі дазволіць заклікаць у расейскае войска тых грамадзянаў СНД, якія стала пражываюць на расейскай тэрыторыі, але пакуль ня маюць грамадзянства.

Начальнік кіраваньня кадраў абароннага ведамства Беларусі Юры Меранцоў лічыць, што ні ў адным законе нічога не гаворыцца пра тое, ці дазволена беларускім грамадзянам паступаць на службу ў замежнае, у тым ліку расейскае, войска.

У той самы час ў Маскве прадбачылі, што ў сталіцах Садружнасьці рэакцыя будзе нэрвовай. “Вядома, яны будуць вапіць, -- заявіў газэце “Время новостей” высокапастаўлены прадстаўнік Мінабароны, -- але гэта іх праблемы”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: