Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінабароны Расеі хоча парушыць законы Беларусі 10:55, 25/04/2003
Магчымасьць для грамадзянаў СНД служыць у расейскім войску па кантракту супярэчыць беларускім законам, лічаць у ваенным ведамстве Беларусі.
Як паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы", у Мінабароны Беларусі спасылаюцца, у прыватнасьці, на закон “Аб статусе вайскоўцаў”. У ім гаворыцца пра тое, што беларусы могуць служыць у войску толькі на тэрыторыі сваёй рэспублікі.
24 красавіка ўрад Расеі ўхваліў фэдэральную праграму пераходу расейскага войска на кантрактную аснову. Яна прадугледжвае службу па кантракту жанчын і грамадзянаў краінаў СНД.