Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Джорджа Буша ёсьць доказы сьмерці Садама
10:52, 25/04/2003, lenta.ru

Садам Хусэйн мёртвы ці “як мінімум цяжка паранены”, сцьвярджае прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Як паведамляе амэрыканскае інфармацыйнае агенцтва Associated Press, у інтэрвію праграме “Начныя навіны” тэлеканалу NBC 24 красавіка Буш заявіў, што ў яго ёсьць пераканаўчыя доказы гэтых сьцьверджаньняў.

На думку Буша, адзначае міжнароднае інфармацыйнае агенцтва Reuters, Хусэйн загінуў (ці быў паранены) у час першага ракетнага ўдара па яго рэзыдэнцыі 19 сакавіка. Мяркуецца, што ў гэты час у будынку знаходзіліся таксама сыны Садама Удай і Кусай.

“Па меры паступленьня новых дадзеных выведкі, у мяне зьяўляюцца новыя сьведчаньні таго, што Садам насамрэч быў там”, -- адзначыў Буш. Аднак ён падкрэсьліў, што не зьбіраецца афіцыйна прызнаваць яго мёртвым да таго часу, пакуль не атрымае цьвёрдых доказаў.

Пакуль прэзыдэнт спасылаецца на сьведчаньні “крыніц на месцы”, якія “мяркуюць, што Хусйэн мог быць там”, і што ён “як мінімум, паранены”. Як адзначае інфармагенцтва, афіцыйныя асобы ЗША неаднаразова заяўлялі аб тым, што казаць аб сьмерці Садама пакуль рана – сьведчаньняў на карысьць вэрсіі аб сьмерці столькі ж, колькі і на карысьць супрацьлеглай.

Акрамя таго, прэзыдэнт заявіў, што амэрыканскія жаўнеры будуць заставацца ў Іраку “столькі, колькі спатрэбіцца”, а на пытаньне вядучага, ці можа гэта заняць два гады, ён адказаў: “Магчыма, але можа і меней, хто ведае?”. “Народ кажа, што Злучаныя Штаты павінны сысьці. І мы хочам сысьці, як толькі завяршым сваю місію”, -- падае Reuters словы прэзыдэнта.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: