Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украіна не зьбіраецца ні да чаго далучацца 10:48, 25/04/2003
Міністар замежных справаў Украіны Анатоль Зьленка заяўляе, што Ўкраіна не зьбіраецца інтэгравацца ў Саюз Расеі й Беларусі і Эўразійскую эканамічную супольнасьць.
“Я б не раіў чакаць такога працягу ў выглядзе інтэграцыі Ўкраіны ў расейска-беларускі “саюз” ці ЭўраАзЭС”, -- сказаў А.Зьленка ў чацьвер у Празе, выступаючы на сустрэчы ў чэскай асацыяцыі па пытаньнях замежнай палітыкі.
"Такога працягу ня будзе", - гаворыцца ў тэксьце выступу А. Зьленкі, які быў раздадзены журналістам.