Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ленінскі суд абвінаваціў яго ў парушэньні грамадзкага парадку 23 сакавіка. У той дзень каля сотні чалавек прыйшлі на плошчу Незалежнасьці, каб ладзіць сьвяточнае шэсьце з нагоды 85-х угодкаў БНР. Больш за паўсотні ўдзельнікаў былі затрыманыя міліцыяй.
Прэзыдэнты краінаў-удзельніц Дамовы аб калектыўнай бясьпецы дамовіліся аб механізмах ваеннага і ваенна-палітычнага ўзаемадзеяньня Арганізацыі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. “На сёньняшняй сэсіі мы канчаткова дамовіліся аб ваенных і ваенна-палітычных механізмах”, -- паведаміў Пуцін журналістам у Душанбэ.
Толькі аднаму з удзельнікаў пікету ў памяць пра Генадзя Карпенку абвешчанае судовае папярэджаньне, астатнім прысуджаныя грашовыя штрафы. Судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Віцебска Сьвятлана Туфан прызнала чатырох пікетоўцаў парушальнікамі закону пра правядзеньне вулічных акцыяў, а старшыню віцебскай філіі Грамадзкага аб`яднаньня імя Г.Карпенкі Сяргея Васенку абвінаваціла ў арганізацыі апазацыйнае акцыі. Судовы працэс над ім яшчэ ня завершаны.
Рашэньне Смаргонскага раённага суда робіць фактычна немагчымым выданьне недзяржаўнай “Новой газеты Сморгони”. Як паведаміў БелаПАн выдавец газэты Мікалай Сьліж, 25 красавіка суд прызнаў выдаўца -- унітарнае прыватнае прадпрыемства “Фермерскую гаспадарку ”Колас” -- віноўным паводле арт.154 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях за “парушэньне правілаў ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці”.
Пад пагрозаю закрыцьця апынулася Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша”. 24 красавіка ў адрас “Ратушы” прыйшла позва з Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда, у якой прадстаўнікоў аб’яднаньня просяць даць тлумачэньне адносна зыску кіраваньня юстыцыі аблвыканкаму па ліквідацыі арганізацыі. Зыск быў накіраваны ў суд 21 красавіка. Прычынаю для яго сталі два папярэджаньні, якія “Ратуша” атрымала цягам году – за выданьне кніжкі па беларускім фальклёры і валоданьне рызографам без ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць.
25 красавіка арганізацыя Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) ВА “Горадня Азот” атрымала адмову на сваю заяву з просьбай дазволіць правядзеньне 1 траўня шэсьця, прысьвечанага сьвяту працы. “У мэтах забесьпячэньня бясьпекі гарвыканкам не дае дазволу на правядзеньне мерапрыемстваў, якія па месцы і часе супадаюць з агульнагарадзкімі мерапрыемствамі”, -- гаворыцца ў адказе гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Валянціна Лявонава.
У ірацкай службы выведкі існаваў аддзел замахаў, які займаўся ліквідацыяй ворагаў Садама Хусэйна як у самім Іраку, так і за мяжой. У пэрыяд з 1998г. па 2000г. ён правёў 66 пасьпяховых апэрацыяў, пра што сьведчаць дакумэнты, знойдзеныя ў штабе ірацкай выведкі ў Багдадзе на ўсходнім беразе ракі Тыгр.
Новы міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў назваў надыходзячы візыт прэзыдэнта Ірану Хатамі ў Менск паваротным пунктам у пашырэньні і ўмацаваньні двухбаковых зносінаў. У пятніцу ў час сустрэчы з амбасадарам Ісьлямскай рэспублікі Іран у Менску кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў зь ім пытаньні двухбаковых зносінаў, рэгіянальную й міжнародную праблематыку. Адзначыўшы разьвіцьцё супрацоўніцтва дзьвюх краінаў ва ўсіх сфэрах, Мартынаў пацьвердзіў гатоўнасьць беларускага кіраўніцтва правесьці візыт прэзыдэнта Ірану Хатамі ў Менск. Таксама ён асудзіў “амэрыканскую агрэсію супраць Іраку і працяглую акупацыю гэтай краіны”.
Былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытута, вядомы экспэрт па мэдычнай радыялёгіі і паталёгіі, прафэсар Юры Бандажэўскі вось ужо трэці год знаходзіцца ў Менскай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
“Бывай, зброя!” – на гэты раз аўтар такой думкі не Хэмінгуэй, а Аляксандар Лукашэнка, які падпісаў указ, паводле якога ўсе дэпутаты і высокапастаўленыя чыноўнікі абавязаныя здаць набытую ў 90-х наразную зброю.
Выканкам Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымаў адказ за подпісам начальніка кіраваньня культуры Менгарвыканкаму Віктара Кураша на прапанову АГП прысвоіць адной з вуліцаў гораду Менску імя Генадзя Карпенкі. У Менгарвыканкаме адказалі, што “вырашыць станоўча дадзенае пытаньне не ўяўляецца магчымым” у сувязі з тым, што “на сёньня ў горадзе адсутнічаюць вуліцы без назваў”.
26 красавiка, у 17-ю гадавiну Чарнобыльскай катастрофы, у Менску каля трох тысячаў удзельнiкаў прайшлi традыцыйным Чарнобыльскiм шляхам. Сёлета Шлях рыхтаваў каалiцыйны аргкамiтэт, у якi ўвайшлi Партыя БНФ, Аб`яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная грамада», Аб`яднаная сацыял-дэмакратычная партыя ды iншыя палiтычныя й грамадзкiя структуры. Старшынём аргкамiтэту быў выбраны член-карэспандэнт Акадэмii навук, сябра Сойму Партыi БНФ прафэсар Iван Нiкiтчанка.
Сума падаткаў, якія ААТ "Нафтан" выплочвае дзяржаве, амаль у дзесяць разоў пераўзыходзіць фонд заробнай платы прадпрыемства. Пры 150 млн. даляраў гадавых адлічэньняў у бюджэт на заробак застаецца толькі 16 млн. Такая адчувальная дыспрапорцыя стварае сур’ёзныя цяжкасьці з выкананьнем калектыўнай дамовы паміж адміністрацыяй прадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыяй. Пра гэта гаварылася на нядаўнім сумесным паседжаньні кіраўніцтва і прафкаму аб’яднаньня, які абмеркаваў вынікі ягонай працы летась і ў першым кварталі сёлетняга.
Міністэрства эканомікі прапанавала ўраду скарэктаваць гадавое заданьне па аб’ёму паступленьняў у бюджэт ад прыватызацыі да 26 млрд. бел.руб., паведаміў суразмоўца карэспандэнта ІА “ЭКОПРЕСС” у Дэпартамэнце па кіраваньні дзяржмаёмасьцю Мінэканомікі.
Калі чытач памятае, у лютым Аляксандар Лукашэнка падверг абструкцыі ўласны ўрад за тое, што ён нібыта “чрезмерно обирает” насельніцтва. Мелася на ўвазе рэзкае падаражэньне жыльлёва-камунальных паслугаў, а таксама круты рост іншых коштаў і тарыфаў. Жадаючы навесьці ў гэтай справе парадак, Лукашэнка даў Камітэту дзяржкантролю распараджэньне праверыць абгрунтаванасьць гэтых коштаў і тарыфаў. А нядаўна кіраўнік дзяржавы і ўвогуле заявіў, што забесьпячэньне сацыяльных стандартаў стане галоўнай задачай яго палітычнага жыцьця ў сёньняшняй якасьці. “Рыночного разбоя в ценообразовании на социально значимые услуги населению быть не должно”, -- прамовіў беларускі лідэр.
"Як вы ацэньваеце дзяржаўную дапамогу асобам, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС?" – такое пытаньне задалі жыхарам Менску сацыёлягі службы "Зеркало" інфармацыйнай кампаніі БелаПАН у час апытаньня, праведзенага 28-30 сакавіка. Было апытана 500 гараджанаў ва ўзросьце 18 гадоў і старэй. Большасьць зь іх - 59 адсоткаў – лічаць дапамогу дзяржавы недастатковай. Пры гэтым 14 адсоткаў рэспандэнтаў наагул заявілі, што "няма ніякай дапамогі". 45 адсоткаў апытаных ахарактарызавалі яе як "недастатковую". "Дастатковай” дзяржаўную дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС людзям у час апытаньня назвалі толькі 8 адсоткаў жыхароў сталіцы. Астатнія менчукі - 33 адсоткі – ня здолелі адказаць на прапанаванае пытаньне.
6% беларусаў актыўна карыстаюцца мабільнай сувязьзю. Рост карыстальнікаў гэтай паслугаю за год дасягнуў у рэспубліцы 300%. Па тэмпах разьвіцьця рынку мабільнай сувязі Беларусь перамясьцілася з аўтсайдэраў ў лідэры сярод краінаў СНД і Ўсходняй Эўропы.
Менск зноў спрабуе закрыць іншагародніх грамадзянаў. Зараз браць на працу людзей з іншых гарадоў можна толькі па ўзгадненьні з мэрыяй. Акрамя гэтага, працадаўцы працаўладкаваньне іншагародніх можа выліцца ў капеечку — калі, вядома, наймальнік не дзяржаўная арганізацыя, а работнік -- немалады адмысловец.
У першым кварталі сёлетняга году прамысловыя прадпрыемствы Магілёўскай вобласьці забясьпечылі выкананьне прагнознага паказчыка па вытворчасьці прамысловай прадукцыі й тавараў народнага спажываньня. Адначасова вырасьлі складзкія запасы гатовай прадукцыі.
Садружнасьць незалежных дзяржаваў пакуль не выконвае тыя задачы, дзеля якіх яна стваралася. Як паведаміў карэспандэнт “Росбалта”, такім чынам прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі пракамэнтаваў журналістам вынікі паседжаньня Рады кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбылося ў пятніцу, 25 красавіка, у Маскве.
Для многіх расейскіх турыстаў, як правіла, ня самых дасьведчаных і ня самых заможных, вакно ў Эўропу адкрываецца на Берасьцейскай мытні. Адкрываецца – і адразу ж закрываецца. Карыстаючыся недасьведчанасьцю расейскіх грамадзянаў, беларускія мытнікі здымаюць пасажыраў зь цягніка, цалкам выграбаюць іх кішэні і пакідаюць на пэроне.
У Беларусі кожны пяты пэнсіянэр працягвае працоўную дзейнасьць. Паводле аналізу Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, працоўныя пэнсіянэры складаюць 19,1% ад агульнай колькасьці.
Праблемы працаўладкаваньня моладзі наўпрост зьвязаныя з скарачэньнямі на прадпрыемствах, заявіла начальнік кіраваньня сацыяльнага разьвіцьця Дэпартамэнту па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі Алена Грузьдзь. Паводле яе, паказчык працаўладкаванасьці сярод моладзі зьніжаецца штогод.
Польшча зацікаўленая ў тым, кабы візы з Расеяй і Беларусьсю, якія стануць абавязковымі з 1 ліпеня, былі тыннымі і шматразовымі. Пра гэта заявіў у пятніцу міністар замежных справаў Польшчы Владзімеж Чымашэвіч, выступаючы ў польскім горадзе Ольштын.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняла ўсе неабходныя прафіляктычныя меры для выяўленьня выпадкаў атыпічнай пнэўманіі.
Клоны доўга не жывуць 11:02, 28/04/2003, Тацяна Сіліна, www.zerkalo-nedeli.com, фота IREX/Promedia
Прызнаемся шчыра: такога спрыту ад «чацьвёрачнікаў» мы не чакалі. За два мінулыя месяцы пасьля маскоўскай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі, Казахстану, Беларусі і Ўкраіны Група высокага ўзроўню (ГВУ) па стварэньні адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) зьбіралася ўжо тры разы і нават пасьпела «нарысаваць» нейкі праект канцэпцыі фармаваньня гэтага ня вельмі мілагучнага АЭПу.