Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
798 000 рублёў штрафу за акцыю ў памяць аб Генадзе Карпенке 14:12, 28/04/2003
Толькі аднаму з удзельнікаў пікету ў памяць пра Генадзя Карпенку абвешчанае судовае папярэджаньне, астатнім прысуджаныя грашовыя штрафы. Судзьдзя Чыгуначнага раённага суду Віцебска Сьвятлана Туфан прызнала чатырох пікетоўцаў парушальнікамі закону пра правядзеньне вулічных акцыяў, а старшыню віцебскай філіі Грамадзкага аб`яднаньня імя Г.Карпенкі Сяргея Васенку абвінаваціла ў арганізацыі апазацыйнае акцыі. Судовы працэс над ім яшчэ ня завершаны.
Дарэчы, як паведамляе Радыё Свабода, асуджаныя ўдзельнікі пікету панесьлі ня толькі грашовыя выдаткі: міліцыянты, якія іх затрымалі 6-га красавіка, недзе “згубілі” каля паўсотні паасобнікаў прававой літаратуры, выдадзенай на грошы ААН ды канфіскаванай у пікетоўцаў у час затрыманьня.