Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьніжаецца паказчык працаўладкаванасьці сярод моладзі 11:17, 28/04/2003
Праблемы працаўладкаваньня моладзі наўпрост зьвязаныя з скарачэньнямі на прадпрыемствах, заявіла начальнік кіраваньня сацыяльнага разьвіцьця Дэпартамэнту па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі Алена Грузьдзь. Паводле яе, паказчык працаўладкаванасьці сярод моладзі зьніжаецца штогод.
Адмысловец лічыць, што такая тэндэнцыя абумоўленая, у тым ліку, і несвоечасовым фінансаваньнем дамоўных кампаніяў. Сёлета, паведаміла яна, на рэалізацыю дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў рамках праграмы “Моладзь Беларусі” з сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 36 млн. рублёў ( у 2002 годзе -- 10 мільёнаў), перадае БелаПАН.
Як адзначыла ў сваім выступе галоўны адмысловец Дэпартамэнту па занятасьці насельніцтва Міністэрства працы й сацыяльнай абароны Беларусі Жана Шчамялёва, з агульнай колькасьці зарэгістраваных у службах занятасьці Беларусі беспрацоўная моладзь складае 48%. Пры гэтым, як правіла, 15% тых, хто мае патрэбу ў працаўладкаваньні зьяўляюцца цяжкімі падлеткамі, якія стаяць на ўліку ў камісіях па справах непаўнагадовых. Такім чынам, паводле яе, прыярытэтам карыстаецца менавіта гэтая катэгорыя моладзі, а таксама дзеці-сіроты, з маламаёмасных ці няпоўных сем’яў.