Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вуліцы імя Генадзя Карпенкі пры гэтай уладзе ня будзе
11:04, 28/04/2003

Выканкам Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымаў адказ за подпісам начальніка кіраваньня культуры Менгарвыканкаму Віктара Кураша на прапанову АГП прысвоіць адной з вуліцаў гораду Менску імя Генадзя Карпенкі. У Менгарвыканкаме адказалі, што “вырашыць станоўча дадзенае пытаньне не ўяўляецца магчымым” у сувязі з тым, што “на сёньня ў горадзе адсутнічаюць вуліцы без назваў”.

Напярэдадні чацьвёртай гадавіны з дня сьмерці Г.Карпенкі, якая адзначалася 6 красавіка, АГП зьвярнулася да ўладаў сталіцы з прапановаю назваць вуліцу імем гэтага вядомага палітыка, нагадвае БелаПАН. “Мы ня лічым, што ў рашэньні гэтага пытаньня пастаўленая кропка, -- пракамэнтаваў адказ гарадзкіх уладаў старшыня партыі Анатоль Лябедзька. -- Мы разглядаем адказ Менгарвыканкаму як коску. Яны не абвяргаюць таго, што імя Генадзя Карпенкі можа быць увекавечаным у назве адной з вуліцаў гораду Менску”.

Паводле палітыка, як толькі ў тым ці іншым раёне навабудоўлі зьявіцца новая вуліца, АГП будзе зноў зьвяртацца да менскіх уладаў. “Калі будзе воля ў чыноўнікаў, то цягам году гэтае пытаньне можа быць вырашанае станоўча”, -- сказаў А.Лябедзька.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: