Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
6% беларусаў актыўна карыстаюцца мабільнай сувязьзю 12:29, 28/04/2003, Союз-инфо
6% беларусаў актыўна карыстаюцца мабільнай сувязьзю. Рост карыстальнікаў гэтай паслугаю за год дасягнуў у рэспубліцы 300%. Па тэмпах разьвіцьця рынку мабільнай сувязі Беларусь перамясьцілася з аўтсайдэраў ў лідэры сярод краінаў СНД і Ўсходняй Эўропы.
Паводле прыблізных ацэнак, агульная колькасьць актыўных карыстальнікў мабільнай сувязьзю ў Беларусі дасягнула 600 тысячаў — гэта 6% усяго насельніцтва рэспублікі. Для параўнаньня— у Літве колькасьць актыўных карыстальнікаў дасягае 45% насельніцтва, у Польшчы — 27%. Аднак па тэмпах разьвіцьця GSM Беларусь апярэджвае гэтыя краіны. Рост абумоўлены пашырэньнем зоны ахопу сотавай сувязьзю тэрыторыі краіны і актыўнай маркетынгавай праграмаю апэратараў ва ўмовах канкурэнцыі. Да канца году аналітыкі прагназуюць павелічэньне колькасьці абанэнтаў мабільнай сувязі да 1 мільёна.