Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Магілёўская прамысловасьць працуе на склад 12:05, 28/04/2003
У першым кварталі сёлетняга году прамысловыя прадпрыемствы Магілёўскай вобласьці забясьпечылі выкананьне прагнознага паказчыка па вытворчасьці прамысловай прадукцыі й тавараў народнага спажываньня. Адначасова вырасьлі складзкія запасы гатовай прадукцыі.
Як паведаміў 24 красавіка на паседжаньні аблвыканкаму намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў, за тры месяцы сёлетняга году аб’ём вытворчасьці прамысловай прадукцыі ў вобласьці вырас на 5,4% да адпаведнага леташнега перыяду, перадае БелаПАН. На долю прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасьці прыпала 62,5% выпушчанай прадукцыі. Вытворчасьць народнага спажываньня павялічылася на 4,8%, у тым ліку: нехарчовых - на 3,8%, харчовых - на 7,5%. На фоне гэтай статыстыкі аблвыканкам з жахам назірае, што гэтыя тавары нікому не патрэбныя. Запасы гатовой прадукцыі на складох прамысловых тавараў вобласьці павялічыліся на 7,1%. Найбольшыя цяжкасьці з продажам сваіх тавараў маюць прадпрыемствы лёккай прамысловасьці.