Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шматдзетная маці чакае нашай падтрымкі 15:27, 28/04/2003
Шматдзетную маці Тэрэзу Ласоўскую звольнілі з пасады намесьніка Менскай абласной арганізацыі шматдзетных бацькоў за тое, што яна падтрымала Народны марш “За лепшае жыцьцё!”. Маці чацьвярох дзяцей вырашыла прыняць удзел у акцыі ў знак пратэсту супраць адсутнасьці клопату дзяржавы аб шматдзетных сем’ях, абсалютная большасьць якіх сёньня жыве ў галечы. Адразу пасьля правядзеньня акцыі Тэрэзе заявілі на працы, што яна звольненая “па палітычных прычынах”. Яшчэ зусім маладая жанчына трапіла ў шпіталь зь мікраінсультам... Грамадзянская ініцыятыва Хартыя’97 зьвяртаецца да ўсіх людзей добрай волі з просьбай дапамагчы Тэрэзе Ласоўскай і яе сям’і. Гэтая жанчына праявіла вялікую грамадзянскую мужнасьць і ёй патрэбная нашая падтрымка. Тэлефон у Менску, па якім можна зьвязацца з Тэрэзай і яе сям’ёй, – 201-75-49.