Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фонд заробку «Нафтана» ў 10 разоў ніжэй за суму выплачваемых падаткаў 15:35, 28/04/2003
Сума падаткаў, якія ААТ "Нафтан" выплочвае дзяржаве, амаль у дзесяць разоў пераўзыходзіць фонд заробнай платы прадпрыемства. Пры 150 млн. даляраў гадавых адлічэньняў у бюджэт на заробак застаецца толькі 16 млн. Такая адчувальная дыспрапорцыя стварае сур’ёзныя цяжкасьці з выкананьнем калектыўнай дамовы паміж адміністрацыяй прадпрыемства і прафсаюзнай арганізацыяй. Пра гэта гаварылася на нядаўнім сумесным паседжаньні кіраўніцтва і прафкаму аб’яднаньня, які абмеркаваў вынікі ягонай працы летась і ў першым кварталі сёлетняга.
Тым не менш галоўная ўмова ўзаемнага зацікаўленага партнэрства, паводле генэральнага дырэктара “Нафтану” Канстанціна Часнавіцкага, пакуль няўхільна захоўваецца. Як паведамляе БелаПАН, за апошні год затрымак з выплатамі не было, а сярэдні памер месячнага заробку пераўзышоў 250 умоўных адзінак. Праўда, дасягаецца гэты дабрабыт вельмі лёкка, улічваючы сталыя збоі ў пастаўках расейскай нафты і цяжкасьць падаткавага цяжару, які практычна не пакідае ў касе прадпрыемства сродкаў на мадэрнізацыю вытворчасьці і сацыяльныя праграмы.
Не выконваюцца і закладзеныя ў калектыўнай дамове пляны жыльлёвага будаўніцтва. Чарга на атрыманьне кватэры ці паляпшэньне жыльлёвых умоваў расьце і дасягнула ўжо 1.450 чалавек, зь якіх 22 -- маладыя адмыслоўцы.