Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аб ваенным супрацоўніцтве дамовіліся
14:14, 28/04/2003

Прэзыдэнты краінаў-удзельніц Дамовы аб калектыўнай бясьпецы дамовіліся аб механізмах ваеннага і ваенна-палітычнага ўзаемадзеяньня Арганізацыі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. “На сёньняшняй сэсіі мы канчаткова дамовіліся аб ваенных і ваенна-палітычных механізмах”, -- паведаміў Пуцін журналістам у Душанбэ.

“Сэнс АДКБ – забясьпечыць бясьпеку, тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт краінаў-удзельніц”, -- адзначыў Уладзімер Пуцін. Паводле яго, прынятыя на сэіі Рады калектыўнай бясьпекі рашэньні “павінны забясьпечыць выкананьне задачаў, якія стаяць перад АДКБ -- барацьба зь міжнародным тэрарызмам, наркатрафікам”.

Адказваючы на пытаньне аб узаемадзеяньні па ваенна-палітычных пытаньнях у рамках АДКБ, СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, расейскі прэзыдэнт сказаў, што АДКБ “мае такія інструмэнты, якіх у іншых арганізацыях няма”. Ён таксама падкрэсьліў, што ўзаемадзеяньне ў рамках розных арганізацыяў “павінна не перашкаджаць, а дадаваць адно аднога”.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў, што прынятыя паваротныя рашэньні для Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. “Створаны аб’яднаны штаб, вызначаныя штаты і іх фінансаваньне”, -- сказаў ён. Кіраўнікі дзяржаваў дамовіліся, што навучаньне афіцэраў усіх краінаў-удзельніц ДКБ у ВНУ іншых дзяржаваў, якія ўваходзяць у дамову, будзе адбывацца на ільготнай аснове.

Акрамя таго, паводле Назарбаева, краіны-удзельніцы Дамовы будуць закупаць узбраеньне ў Расеі на ільготных умовах, на якіх Расея забясьпечвае свае УС. Назарбаеў таксама адзначыў, што ў выпадку агрэсіі супраць якой-небудзь з краінаў дамовы набірае моц артыкул аб аказаньні дапамогі, у тым ліку і ваеннай, астатнімі дзяржавамі-удзельніцамі.

Аляксандар Лукашэнка сказаў, што Менск робіць прыярытэтам сваёй палітыкі ваеннае супрацоўніцтва ў рамках ДКБ. “Мы особое внимание уделяем белорусско-российской военной группировке. Такими же будут наши приоритеты в отношении сотрудничества в рамках ДКБ”, -- сказаў Лукашэнка.
Генсакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы прызначаны былы амбасадар Расеі ў Даніі Мікалай Бардзюжа. Пра гэта паведаміў журналістам прэзыдэнт Кіргізіі Аскар Акаеў пасьля сканчэньня паседжаньня Рады калектыўнай бясьпекі.

У ДКБ уваходзяць Расея, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія і Таджыкістан.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: