Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінэканомікі ня можа выканаць плян па прыватызацыі 14:13, 28/04/2003
Міністэрства эканомікі прапанавала ўраду скарэктаваць гадавое заданьне па аб’ёму паступленьняў у бюджэт ад прыватызацыі да 26 млрд. бел.руб., паведаміў суразмоўца карэспандэнта ІА “ЭКОПРЕСС” у Дэпартамэнце па кіраваньні дзяржмаёмасьцю Мінэканомікі.
Ён нагадаў, што ў канцы леташнега году ўрад паставіў задачу атрымаць ад прыватызацыі 430 млрд. руб , а з улікам продажу акцыяў гэтая сума павялічылася да 450 млрд. бел.руб.
Аднак, паводле суразмоўцы, у першым кварталі ад прыватызацыі было атрымана толькі каля 1 млрд.бел.руб., што вымусіла адмыслоўцаў Мінэканомікі засумнявацца ў тым, што пляны рэальныя.
Суразмоўца адзначыў, што ў Дэпартамэнце па кіраваньні дзяржмаёмасьцю робяць усё магчымае, каб выканаць бюджэтнае заданьне. Конкурсы па продажу пакетаў акцыяў буйнейшых нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі, пачатковы кошт якіх сумарна складае 1.151 млн. даляраў, ужо абвешчаны. “Але нават калі конкурсы пройдуць пасьпяхова, то грошы паступяць у бюджэт у пэрыяд 2003-2005 гг.”, -- падкрэсьліў суразмоўца.
ДАВЕДКА: Летась пры гадавым заданьні паступленьня ў бюджэт ад прыватызацыі 100 млрд. BYR ад продажу дзяржуласнасьці паступіла менш 10 млрд. BYR (без уліку продажу беларускага пакета акцыяў ААТ "Славнефть").