Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Незалежным прафсаюзам забараняюць сьвяткаваць Дзень працы
12:00, 28/04/2003

25 красавіка арганізацыя Беларускага незалежнага прафсаюзу (БНП) ВА “Горадня Азот” атрымала адмову на сваю заяву з просьбай дазволіць правядзеньне 1 траўня шэсьця, прысьвечанага сьвяту працы. “У мэтах забесьпячэньня бясьпекі гарвыканкам не дае дазволу на правядзеньне мерапрыемстваў, якія па месцы і часе супадаюць з агульнагарадзкімі мерапрыемствамі”, -- гаворыцца ў адказе гарвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Валянціна Лявонава.

“Мы нязгодныя з тым, што гарвыканкам прыватызаваў сьвяткаваньне 1 траўня, бо гэта першапачаткова – сьвята працы, -- так пракамэнтаваў рашэньне ўладаў у інтэрвію БелаПАН старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сяргей Антусевіч. -- Але мы не разьлічвалі на тое, што нам дазволяць гэтае шэсьце”, паведамляе БелаПАН.

Заяву на правядзеньне акцыі прафсаюз накіраваў яшчэ 11 красавіка. Арганізатары плянавалі сабраць удзельнікаў шэсьця каля будынку абласнога Савету прафсаюзаў, а затым прайсьці па пешаходнай вуліцы Савецкай да плошчы Леніна. Там прадстаўнікі прафсаюзу плянавалі далучыцца да агульнагарадзкога мітынгу, але пад уласнымі лёзунгамі. “На нашае прадпрыемства разам з адмоваю прыйшла з гарвыканкаму разнарадка забясьпечыць 200 чалавек для мітынгу, -- сказаў Сяргей Антусевіч. – Я прапанаваў кіраўніцтву прадпрыемства аддаць гэтую разнарадку на наш прафсаюз. Мы ўсё адно будзем удзельнічаць у гарадзкім мітынгу з уласнымі лёзунгамі”.

ВА "Горадня Азот" – адзін з гігантаў хімічнай прамысловасьці Беларусі, тут працуе каля 7 тысячаў чалавек. Арганізацыя БНП аб’ядноўвае больш за 800 рабочых.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: