Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пад пагрозаю закрыцьця апынулася Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша”. 24 красавіка ў адрас “Ратушы” прыйшла позва з Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суда, у якой прадстаўнікоў аб’яднаньня просяць даць тлумачэньне адносна зыску кіраваньня юстыцыі аблвыканкаму па ліквідацыі арганізацыі. Зыск быў накіраваны ў суд 21 красавіка. Прычынаю для яго сталі два папярэджаньні, якія “Ратуша” атрымала цягам году – за выданьне кніжкі па беларускім фальклёры і валоданьне рызографам без ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасьць.
За апошняе парушэньне адміністратыўная камісія Ленінскага раёну Горадні, якая правярала “Ратушу” ў сакавіку сёлетняга году, аштрафавала старшыню аб’яднаньня Аляксандра Мілінкевіча. Як паведаміў БелаПАН намесьнк старшыні арганізацыі Фелікс Гавін, кіраўніцтва аб’яднаньня пакуль ня вызначыла, якія крокі будзе прадпрымаць. Гэтае пытаньне, паводле яго, будзе вырашацца ў бліжэйшыя дні на паседжаньні арганізыцыі. Тым часам, 24 красавіка “Ратуша” адсьвяткавала сваё сямігодзьдзе. На сёньня аб’яднаньне аказвае дапамогу больш чым сотні арганізацыяў і ініцыятыў гораду і Гарадзенскай вобласьці, у тым ліку незарэгістраваным. Цягам усёй дзейнасьці аб’яднаньня дзяржаўныя органы ня раз праводзілі ў ім праверкі.