Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Суд зрабіў немагчымым выданьне «Новой газеты Сморгони» 12:03, 28/04/2003
Рашэньне Смаргонскага раённага суда робіць фактычна немагчымым выданьне недзяржаўнай “Новой газеты Сморгони”. Як паведаміў БелаПАн выдавец газэты Мікалай Сьліж, 25 красавіка суд прызнаў выдаўца -- унітарнае прыватнае прадпрыемства “Фермерскую гаспадарку ”Колас” -- віноўным паводле арт.154 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях за “парушэньне правілаў ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці”.
З выдаўца спаганяецца штраф у суме 20 базавых велічыняў (26 тыс. рублёў), а таксама ўся сума прыбытку ад рэалізацыі газэты. М.Сьліж і заснавальнік і рэдактар газэты Рамуальд Улан намерваюцца абскардзіць судовае рашэньне ў Гарадзенскім абласным судзе. Паводле М.Сьліжа, газэта “не падабалася мясцовым уладам сваёй цьвёрдай пазыцыяй”. Выдаўцы плянуюць надрукаваць “разьвітальны нумар” газэты.