Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
2829 30        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскія візы будуць таньней за беларускія
11:17, 28/04/2003

Польшча зацікаўленая ў тым, кабы візы з Расеяй і Беларусьсю, якія стануць абавязковымі з 1 ліпеня, былі тыннымі і шматразовымі. Пра гэта заявіў у пятніцу міністар замежных справаў Польшчы Владзімеж Чымашэвіч, выступаючы ў польскім горадзе Ольштын.

Ён паведаміў, што кансультацыі, якія па гэтым пытаньні вядзе Варшава з Масквой і Менскам, блізкія да завяршэньня. “Мы прапануем нашым расейскім і беларускім партнэрам, каб працэдура выдачы візаў была максымальна палегчаная, і аплата за іх была максымальна таннай”, -- сказаў Чымашэвіч.

Паводле кіраўніка МЗС Варшавы, польскі бок высупае за тое, каб віза каштавала не даражэй некалькіх эўра, дазваляла шматразовы ўезд і была сапраўднай цягам некалькіх гадоў.

Але канчатковая пазыцыя Польшчы, адзначыў ён далей, будзе залежыць ад таго, якую плату за візы для палякаў увядуць Расея і Беларусь. “Тут мы будзем сыходзіць з прынцыпу ўзаемнасьці і не пагодзімся з становішчам, каб нашы грамадзяне плаціцлі б за візы больш за грамадзянаў Расеі й Беларусі, якія прыязжаюць у Польшчу”, -- падкрэсьліў Чымашэвіч.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: