Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністэрства абароны лічыць падробкаю факс з Барысаўскага рамонтнага заводу, знойдзены на базе ірацкай рэспубліканскай гвардыі. На пазамінулым тыдні мы паведамілі пра гэтую знаходку карэспандэнта Радыё Свабода Рона Сынавіца. Размова ў дакумэнце ішла пра прапанову ваенных паслугаў і ваеннага абсталяваньня з боку беларускага ваеннага заводу. Аднак абвяржэнне прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі ня дала вычарпальных адказаў на зададзеныя пытаньні.
Вядомая расейская журналістка Ганна Паліткоўская сьцьвярджае, што захоп закладнікаў у тэатральным цэнтры на Дуброўцы арганізавала Галоўнае выведнае кіраваньне Расеі. 28 красавіка «Новая газета» апублікавала інтэрвію журналісткі з адзіным уцалелым удзельнікам тэракту -- Ханпашам Тэркібаевым --агентам спэцслужбаў, “чалавекам, які знутры забясьпечваў тэракт”... Прапануем Вашай увазе тэкст скандальнага артыкула Ганны Паліткоўскай.
Прадстаўнікі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі назвалі “палітычнай зачысткай” шэраг зыскаў Міністэрства юстыцыі Беларусі, пададзеных у красавіку адносна дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.
Грузія ня лічыць памылковымі тыя абставіны, што яна не зьяўляецца сябрам Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы, заявіў у аўторак у прамым этыры тэлекампаніі “Руставі-2” намесьнік міністра абароны Гала Бежуашвілі. "У Грузіі абсалютна правільны выбар -- яна будуе сваю сыстэму бясьпекі на каштоўнасьцях НАТО", -- сказаў ён.
Ірак ня мусіць выплочваць пазыкі рэжыму Садама Хусэйна. Такая дамоўленасьць дасягнутая ў Багдадзе на нарадзе кіраўніка часовай адміністрацыі Іраку адстаўнога амэрыканскага генэрала Джэя Гарнэра зь лідэрамі ірацкіх апазыцыйных партыяў.
Аляксандар Лукашэнка рашуча выступіў “против использования борьбы с терроризмом как предлога для открытой военной агрессии против суверенных государств в интересах отдельных стран”. “Война против Ирака подрывает основополагающие принципы системы ООН и в еще большей степени обостряет противоречия по линии "Север – Юг"”, - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы, выступаючы ў панядзелак у Душанбэ на паседжаньні Рады кіраўнікоў дзяржаваў-сябраў Дамовы аб калектыўнай бясьпецы. “Принижение роли ООН в урегулировании ситуации на Ближнем Востоке – это свидетельство диктата одной сверхдержавы на международной арене”, -- сказаў А.Лукашэнка.
Наіўны чалавек усё ж такі гэты Лукашэнка. Усё яму ня так. Арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, створаная па ініцыятыве Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны не пасьпела праіснаваць і два месяцы, а ён ужо хоча адтуль выйсьці. “Неэффективная”, кажа, “лишняя трата времени”. Шматлікія экспэрты і палітыкі стараюцца, пралічваюць шляхі і варыянты далейшай інтэграцыі, а Аляксандар Рыгоравіч на сваім стаіць. Маўляў, ужо тры разы прадстаўнікі новага аб’яднаньня зьбіраліся, а “движения вперед нет”.
У выбарчых кампаніях я не навічок. Актыўна ўдзельнічаю ў іх з 1994 году. Падавалася б, аб выбарчых тэхналёгіях ведаю ўсё. Але мая кандыдацкая гонка 2003 году ў Полацкі гарсавет вявіла такія цёмныя месцы выбарчай сыстэмы Беларусі, што толькі дзіву даешся.
Пад каўпаком у Лукашэнкі 11:06, 29/04/2003, Раман Якаўлеўскі, для Радыё Рацыя , фота IREX/Promedia
Беларускія ўлады згубілі ўсялякі інтарэс і перасталі бурна рэагаваць на АБСЭ. Новае прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску фармальна пачало сваю працу з пачатку году. У адрозьненьне ад папярэдняга -- Кансультатыўна-назіральнай групы, Офіс гэтай эўрапейскай арганізацыі, кіроўны амбасадарам Эбэрхардам Хайкеным, ужо ня стане выклікаць такой моцнай алергіі ў беларускіх уладаў. Яго прысутнасьць стараюцца не заўважаюць. І публічна не камэнтаваць у дзяржаўных СМІ. Падобна на тое, цяперашнія місіянэры з АБСЭ знаходзяцца пад надзейным каўпаком у Лукашэнкі.
Такое заявление сегодня сделали в правлении Банка Литвы. Литва имеет реальные шансы с начала 2007 года отказаться от своей национальной валюты и ввести в обращение евро.
Вышэйшая кантрольная палата (ВКП) Польшчы лічыць, што польскія консульствы ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне не гатовыя да ўвядзеньня візавага рэжыму з 1 ліпеня 2003 году. Польскія консульствы ў гэтых краінах ня маюць неабходных памяшканьняў для супрацоўнікаў, кампутараў і адзінай інфармацыйнай сыстэмы і іншых умоваў для паўнацэннай працы.
Рашэньне аб долі "Газпрома" ў беларускім "Белтрансгазе" будзе прынятае да 1 чэрвеня, заявіў у Маскве журналістам намесьнік старшыні кіраўніцтва расейскага газавага канцэрну Аляксандар Разанаў. Паводле яго, "Газпром" намерваецца атрымаць ня менш за 50% акцыяў кампаніі. Разанаў адзначыў, што статутны капітал "Белтрансгазу" складае $600 млн. Ён таксама паведаміў, што на дадзены час Беларусь на 100% аплочвае бягучыя пастаўкі газу. Разам з тым, паводле Разанава, на сёньня засталіся старыя пазыкі Беларусі ў памеры $50-60 млн. Ён ня выключыў, што гэта сума можа быць улічаная як унёсак "Газпрома" пры аплаце долі ў статутным капітале "Белтрансгаза".
З 1 траўня ў Беларусі адбудзецца пераразьлік працоўных пэнсіяў і сацыяльных пэнсіяў. Мінімальная працоўная пэнсія па ўзросту пры стажы 20 гадоў у жанчын і 25 - у мужчынаў з улікам устаноўленай урадам даплаты ў памеры 15 адсоткаў сярэдняй заробнай платы рабочых і служачых, складзе ў траўні 56300 рублёў. У сувязі з пераразьлікам пэнсіі будуць падвышаныя 970 тысячам чалавек.
Чэкавы падман 11:19, 29/04/2003, Алесь Драбчук, «Народная воля»
Як можна верыць ураду, які сёньня абяцае, а заўтра адмаўляецца ад сваіх словаў... Бадай, адна з самых вялікіх фінансавых афёраў – гэта так званая беларуская мадэль чэкавай прыватызацыі.
У студзені-лютым сёлетняга году Беларусь найбольш актыўна гандлявала з Расеяй. Беларускі экспарт у РФ дасягнуў 630 млн. даляраў ЗША і пераўзышоў паказчык таго ж пэрыяду 2002 году на 14,2%. Імпарт з Расеі склаў 1 млрд. 102,3 млн. даляраў, паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў РФ.
Аднойчы вечарам мяне спынілі работнікі ДАІ. Паводле іх вэрсіі, за перавышэньне хуткасьці. Звычайная і звыклая зьява. Прапанавалі прадзьмуць трубачку, бо адчулі пах выпітага некалькі гадзінаў таму безалькагольнага піва “Балтика-0”. Схаваўшы яе, пачалі сьцьвярджаць, што яна зьмяніла колер. “Ну і што будзем рабіць?” “Што тут скажаш? – адказаў я. – Я ж ня пьяны!” “Ну, паехалі на асьведчаньне”. “Паехалі!!!” Ездем у мышыне ДАІ. Раптам бачу – побач праяжджае мая машына. За рулём – работнік аўтаінспэкцыі.
Напярэдадні саміту ў рамках ДКБ у Душанбэ расейскі ўрад ухваліў прапановы міністра абароны Сяргея Іванова прымаць на службу ў расейскае войска грамадзянаў СНД. Пасьля трохгадовай службы ў расейскіх узброеных сілах кантрактнікі-замежнікі змогуць атрымаць расейскае грамадзянства. Такое сьцверджаньне распаўсюджваецца і на грамадзянаў Беларусі.