Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзянін Беларусі ня зможа служыць у Расеі
11:14, 29/04/2003

Напярэдадні саміту ў рамках ДКБ у Душанбэ расейскі ўрад ухваліў прапановы міністра абароны Сяргея Іванова прымаць на службу ў расейскае войска грамадзянаў СНД. Пасьля трохгадовай службы ў расейскіх узброеных сілах кантрактнікі-замежнікі змогуць атрымаць расейскае грамадзянства. Такое сьцверджаньне распаўсюджваецца і на грамадзянаў Беларусі.

Як паведамляе Радыё Свабода, некаторыя прадстаўнікі афіцыйнага Менску пазытыўна адрэагавалі на гэтую навіну. Старшыня камісіі па нацыянальнай бясьпецы “палаты прадстаўнікоў” Барыс Бікінін заявіў, што ў Беларусі пасьля рэфармаваньня войску сталі незапатрабаванымі высокаклясныя адмыслоўцы, напрыклад, у ваенна-касьмічнай галіне. На яго думку, расейскае новаўвядзеньне дазволіць найбольш поўна рэалізаваць беларускі патэнцыял.

У той самы час у беларускім Міністэрстве абароны вельмі заблытана камэнтуюць сытуацыю з грамадзянствам тых, хто пажадае падпісаць кантракт у Расеі. Аднак арт.19 Закону аб грамадзянстве РБ вызначае, што грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца ў выніку паступленьня чалавека на вайсковую службу іншай дзяржавы. Гэтае сьцьверджаньне тычыцца і Расеі, пацьвердзілі ў пашпартна-візавай службе МУС РБ. Больш за тое, беларускага грамадзянства чалавек пазбаўляецца і ў тым выпадку, калі паступае за мяжой на службу ў органы міліцыі, юстыцыі, бясьпекі. Такім чынам, беларус можа пазбавіцца свайго грамадзянства адразу, а новае атрымаць – толькі праз тры гады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: