Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы Ірак ня будзе выплочваць пазыкі Садама 11:09, 29/04/2003
Ірак ня мусіць выплочваць пазыкі рэжыму Садама Хусэйна. Такая дамоўленасьць дасягнутая ў Багдадзе на нарадзе кіраўніка часовай адміністрацыі Іраку адстаўнога амэрыканскага генэрала Джэя Гарнэра зь лідэрамі ірацкіх апазыцыйных партыяў.
Як паведамляе радыёстанцыя "Сава" /філія "Голасу Амэрыкі", якая вядзе вяшчаньне на арабскай мове/, на нарадзе таксама было прынятае рашэньне аб тым, што Ірак не нясе адказнасьці за дзеяньні рэжыму Садама Хусэйна. Лідэры апазыцыі заклікалі ануляваць пазыкі ранейшага ірацкага рэжыму.
Удзельнікі таксама заклікалі ААН адмяніць эканамічныя санкцыі, накладзеныя на Ірак пасьля агрэсіі супраць Кувэйту і патрабавалі ад войскаў кааліцыі як мага хутчэй забясьпечыць бясьпеку на ўсёй тэрыторыі Іраку.
У выніковай заяве, прынятай на нарадзе, гаворыцца, што цягам чатырох тыдняў у Іраку павінна быць створаная нацыянальная канфэрэнцыя апазыцыйных і палітычных сілаў унутры краіны з мэтай стварэньня часовага ўраду і ўсталяваньня сувэрэнітэту Іраку на ўсёй яго тэрыторыі.