Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 2930        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пад каўпаком у Лукашэнкі
11:06, 29/04/2003, Раман Якаўлеўскі, для Радыё Рацыя , фота IREX/Promedia

Беларускія ўлады згубілі ўсялякі інтарэс і перасталі бурна рэагаваць на АБСЭ. Новае прадстаўніцтва АБСЭ ў Менску фармальна пачало сваю працу з пачатку году. У адрозьненьне ад папярэдняга -- Кансультатыўна-назіральнай групы, Офіс гэтай эўрапейскай арганізацыі, кіроўны амбасадарам Эбэрхардам Хайкеным, ужо ня стане выклікаць такой моцнай алергіі ў беларускіх уладаў. Яго прысутнасьць стараюцца не заўважаюць. І публічна не камэнтаваць у дзяржаўных СМІ. Падобна на тое, цяперашнія місіянэры з АБСЭ знаходзяцца пад надзейным каўпаком у Лукашэнкі.

Як вядома, пік канфлікту Менску з АБСЭ быў дасягнуты ўвосень леташнега году. Вынікам высылкі замежных супрацоўнікаў місіі стала рашэньне Эўрапейскага зьвязу абвесьціць Лукашэнку і сем ягоных чыноўнікаў пэрсонамі нон-грата ў сваіх краінах. Да гэтага рашэньня далучыліся і ЗША. У самога ж АБСЭ да таго часу інструмэнты ўплыву на паводзіны Лукашэнкі былі вычарпанымі. А сам беларускі лідэр непрыемна ахарактарызаваў гэтую структуру, якая, паводле Лукашэнкі, ужо два гады ня можа нават зацьвердзіць павестку дня свайго саміту. Іншыя эўрапейскія форумы для яго застаюцца недаступнымі. А АБСЭ для яго, дый і для многіх іншых, у агуле крызысная і недарэчная арганізацыя. А парэфармаваць яе ў сваім духу не атрымоўваецца.

Аднак цалкам ігнараваць ролю АБСЭ ў эўрапейскай бясьпецы ў Менску ўсё ж не рашыліся і пайшлі (пад моцным ціскам Масквы, якой усё цяжэй было апраўдываць паводзіны свайго стратэгічнага хаўрусьніка) на падпісаньне ў канцы 2002 году мэмарандуму аб узаемаразуменьні і згодзе на новы мандат місіі, якая стала называцца Офіс АБСЭ ў Менску (ОАМ).

Лукашэнка неяк публічна прызнаўся, што, маўляў, замежныя амбасады ў Менску ўсё адно займаюцца зборам інфармацыі. Так што, калі яшчэ маніторыць унутраную сытуацыю будзе і ОАМ, то нічога страшнага. Галоўнае – каб не кансалідавалі апазыцыю, як гэта было раней. Асабліва нэрвовую рэакцыю дзеяньнямі закрытай папярэдняй місіі выклікала Кансультатыўная рада апазыцыйных палітычных партыяў. Новы, часовы, мандат такога кшталту дзейнасьць ужо не дазваляе. У канцы году пралянгаваньне гэтага мандату патрабуе згоды беларускіх уладаў, што дыктуе скрайнюю асьцярожнасьць у працы ОАМ. І выклікае жорсткую крытыку з боку апазыцыі.

Адзін зь яе лідэраў, экс-сьпікер беларускага парлямэнту Станіслаў Шушкевіч патлумачыў, што новае прадстаўніцтва - “філія вядомай канторы”. А былы намесьнік міністра замежных справаў Андрэй Саньнікаў шкадуе, што Офіс АБСЭ пакуль апраўдывае тыя апасеньні, якія выказваліся беларускімі дэмакратамі адносна слабога мандату місіі. Паводле Саньнікава, насьцярожвае той факт, што офіс інфармуе венскую штаб-кватэру аб нейкіх станоўчых зрухах у беларускай сытуацыі. Менавіта гэтая інфармацыя, калі верыць прадстаўнікам ЭЗ, стала падставаю для адмены візавых санкцыяў для кіраўніцтва Беларусі. Адбылося гэта, дарэчы, пасьля трох разгонаў мірных дэманстрацыяў. Наўрадці гэта сьведчыць аб паляпшэньні. “Падобна на тое, што офіс АБСЭ паўтарае памылкі сваіх папярэднікаў, спрабуючы ўгаворваць улады, а не настойваць на выкананьні імі сваіх забавязкаў, у прыватнасьці, у галіне правоў чалавека”, -- лічыць беларускі дыплямат.

Непрыемнай нечаканасьцю для апазыцыі стала і рашэньне (з падачы дэлегацыі Расейскай Дзярждумы) Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ даць месца «нацыянальнага сходу», якое называюць кішэнным парлямэнтам пры Лукашэнке. А нечаканасьцю для саміх ініцыятараў гэтага рашэньня стала рэакцыя афіцыйнага Менску. Больш дакладна, яе адсутнасьць. На крыўдную няўважлівасьць з боку дзяржаўных СМІ на гэтую падзею наракаў нават віцэ-сьпікер ніжняй палаты Ўладзімер Канаплёў. Самога ж Лукашэнку так званы венскі кампраміс яшчэ раз пераканаў у слушнасьці яго палітычнага курса: " Мы і так, геаграфічна, у цэнтры Эўропы". І з заўважнай пыхлівасьцю, як адзначаюць назіральнікі, працягвае ігнараваць эўрапейскія стандарты. Нават старшыня думскага камітэту па міжнародных справах Зьміцер Рагозін быў вымушаны неяк прызнаць, што расейскія парлямэнтары ўже стаміліся абараняць у эўрапейскіх структурах непрадказальнага Лукашэнку. У адказ старшыня камісіі па міжнародных справах “савету рэспублікі” Мікалай Чаргінец неяк у запале дыскусіі аб будучай «саюзнай дзяржаве» на старонках прэзыдэнцкай "Советской Белоруссии", назваў Рагозіна "трэцяразрадным палітыкам". Можна адзначыць, што аб разрадах беларускіх афіцыйных асобаў вядома толькі ў розных дысцыплінах спорту. Напрыклад, той самы Чаргінец майстар спорту па футболе.

А тым часам, Офіс АБСЭ пачынае паціху разгортвацца. Паводле яго прэсавага сакратара Хайдзі Сьміт, прадстаўніцтва ўжо мае 5 замежных і 7 мясцовых супрацоўнікаў. Ужо сфармаваныя чатыры працоўныя групы. Цікава, што адна зь іх будзе ўсё ж такі займацца ўдасканаленьнем беларускага заканадаўства. У прыватнасьці, Выбарчым кодэксам, які Лукашэнка лічыць дастатковым. Што тычыцца ПА АБСЭ, то, паводле спадарыні Сьміт, рашэньне было прынятае выключна па правілах працэдуры. І ні ў якім выпадку не азначае падтрымкі таго, што адбываецца ў Беларусі. Паводле некаторых дадзеных, у плянах кіраўніка ОАМ амбасадара Хайкена адшукаць магчымасьць трапіць у прамы этыр беларускай тэлевізіі з мэтай распавесьці тэлегледачам і адказаць на іх пытаньні аб сваёй працы. Цікавая можа атрымацца "сэлектарная нарада па-эўрапейску".

Чакаецца, што шмат у чым адказ на пытаньне: да чаго прывёў кампраміс АБСЭ з Лукашэнкам, можа даць надыходзячы 25-28 траўня візыт у Менск дэлегацыі ПА АБСЭ. Яе ачоліць вядомая Ута Цапф, сустрэчы зь якой Лукашэнка пакуль ігнаруе.

На сваёй апошняй прэс-канфэрэнцыі ў Менску, спадарыня Цапф прызналася, што для паразуменьня зь беларускім кіраўніцтвам ёй паабяцаў дапамагчы расейскі амбасадар Аляксандар Блохін, які сам сябе адчувае ў Менску пад каўпаком.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: