Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскія консульствы не гатовыя да ўвядзеньня візавага рэжыму 12:19, 29/04/2003, www.elvisti.com
Вышэйшая кантрольная палата (ВКП) Польшчы лічыць, што польскія консульствы ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне не гатовыя да ўвядзеньня візавага рэжыму з 1 ліпеня 2003 году. Польскія консульствы ў гэтых краінах ня маюць неабходных памяшканьняў для супрацоўнікаў, кампутараў і адзінай інфармацыйнай сыстэмы і іншых умоваў для паўнацэннай працы.
Паводле прагнозаў МЗС Польшчы, на якое спасылаецца ВКП, пасьля ўвядзення візавага рэжыму польскія консульствы ў гэтых краінах павінны будуць выдаваць больш за 1,1 млн. візаў штогод: 320 тыс. -- у Расеі, 280 тыс. -- у Беларусі і 550 тыс. -- ва Ўкраіне.
Пасьля азнаямленьня з гэтым дакладам ВКП, МЗС Польшчы перагледзіў састарэлую праграму падрыхтоўкі консульскай службы да ўвядзеньня візаў. Аднак у ВКП выказваюць сумневы, што нават значна больш жорсткія патрабаваньні могуць гарантаваць гатоўнасьць консульстваў Польшчы ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне выконваць новыя забавязкі з 1 ліпеня 2003 году. Пра гэта паведамляе РИА "Новости".