Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка ня трапіў у казку 11:08, 29/04/2003, Барбара Злобіна, GazetaSNG
Наіўны чалавек усё ж такі гэты Лукашэнка. Усё яму ня так. Арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі, створаная па ініцыятыве Беларусі, Казахстану, Расеі і Ўкраіны не пасьпела праіснаваць і два месяцы, а ён ужо хоча адтуль выйсьці. “Неэффективная”, кажа, “лишняя трата времени”. Шматлікія экспэрты і палітыкі стараюцца, пралічваюць шляхі і варыянты далейшай інтэграцыі, а Аляксандар Рыгоравіч на сваім стаіць. Маўляў, ужо тры разы прадстаўнікі новага аб’яднаньня зьбіраліся, а “движения вперед нет”.
Напэўна, забыў беларускі лідэр, што ў СНД жыве і ў рамках гэтай самай арганізацыі інтэгруецца. Вось ужо 12 гадоў. Як адбываецца супрацоўніцтва ў рамках Садружнасьці, ведаюць усе. Працэс, можна сказаць, млявабягучы. Аналягічным чынам справы складаюцца і з той самай “саюзнай дзяржаваю” Расеі й Беларусі, якая была створаная шэсьць гадоў таму. Да гэтага часу Масква і Менск дамовіцца ня могуць.
Застаецца незразумела, чаму Аляксандру Лукашэнку раптам падалося, што Арганізацыя рэгіянальнай інтэграцыі стане шчасьлівым выключэньнем. Бо аб’яднаўчы досьвед СНД паказвае, што хутка казка кажацца, дый ня хутка справа робіцца.