Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лёс «Белтрансгаза» вырашыцца да 1 чэрвеня 11:21, 29/04/2003
Рашэньне аб долі "Газпрома" ў беларускім "Белтрансгазе" будзе прынятае да 1 чэрвеня, заявіў у Маскве журналістам намесьнік старшыні кіраўніцтва расейскага газавага канцэрну Аляксандар Разанаў. Паводле яго, "Газпром" намерваецца атрымаць ня менш за 50% акцыяў кампаніі. Разанаў адзначыў, што статутны капітал "Белтрансгазу" складае $600 млн. Ён таксама паведаміў, што на дадзены час Беларусь на 100% аплочвае бягучыя пастаўкі газу. Разам з тым, паводле Разанава, на сёньня засталіся старыя пазыкі Беларусі ў памеры $50-60 млн. Ён ня выключыў, што гэта сума можа быць улічаная як унёсак "Газпрома" пры аплаце долі ў статутным капітале "Белтрансгаза".