Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнікі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі назвалі “палітычнай зачысткай” шэраг зыскаў Міністэрства юстыцыі Беларусі, пададзеных у красавіку адносна дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.
Цягам красавіка Мінюст падаў зыскі на ліквідацыю вядомых у Беларусі грамадзкіх арганізацыяў дэмакратычнага кірунку. У прыватнасьці, пад пагрозаю ліквідацыі знаходзяцца: гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне "Ратуша" - за ажыцьцяўленьне выдавецкай дзейнасьці без адпаведнага дазволу; грамадзкая арганізацыя "Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця "Варута" (г.Баранавічы) - за выкарыстаньне на ўнутранай дакумэнтацыі арганізацыі скарочанай назвы свайго аб’яднаньня; грамадзкая арганізацыя "Маладзёжны хрысьціянска-сацыяльны саюз" - за фальсыфікацыю, на думку Мінюста, дакумэнтаў з`ездаў аб’яднаньня.
Як адзначыў у інтэрвію БелаПАН юрыст "Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі" Юры Чаўсаў, "зыскі пададзеныя, нягледзячы на тое, што 17 красавіка 59-я сэсія Камісіі ААН па правох чалавека прыняла рэзалюцыю, у якой, акрамя ўсяго іншага, настойліва заклікала ўрад Беларусі спыніць перасьлед няўрадавых арганізацыяў". "Ня выключана, што пачынаецца падрыхтоўка да нейкай палітычнай кампаніі ўладаў і праводзіцца адпаведная “зачыстка” палітычнага поля. Аб’яднаньні, супраць якіх пададзеныя зыскі, --напрыклад, “Ратуша” і “Варута”, - гэта ня проста звычайныя арганізацыі, а буйныя рэсурсныя цэнтры, якія дапамагаюць разьвівацца іншым арганізацыям у сваіх рэгіёнах", - сказаў Ю.Чаўсаў.