Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жонка прафэсара Бандажэўскага атрымала дазвол на сустрэчу з мужам
14:40, 30/04/2003

29 красавіка Галіна Бадажэўская атрымала дазвол на сустрэчу з сваім мужам -- сусьветна вядомым радыёлягам прафэсарам Юрыем Бандажэўскім, былым рэктарам Гомельскага мэдычнага інстытута, які знаходзіцца зараз у менскай калёніі ўзмоцненага рэжыму УЖ 15/1.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна” акрамя жонкі, дазвол на спатканьне атырмала старэйшая дачка і маці прафэсара.

“Муж знаходзіцца ў страшнай дэпрэсіі, і я проста ня ведаю, што рабіць, -- паведаміла Галіна Бандажэўская. -- Ён ходзіць, размаўляе, але ў чалавека поўная абыякавасьць. У яго ўжо няма ні веры, ні надзеі. Ён слаба супраціўляецца абставінам. Калі ў яго ў калёніі знаходзіліся амбасадары Нямеччыны Гэльмут Фрык і Францыі -- Стэфан Шмялеўскі, яны таксама адзначылі, што выглядяе ён вяла, нібыта прымае лекі для супакаеньня”.

Нагадаем, што былы рэктар Гомельскага мэдычнага інстытута, вядомы экспэрт па мэдычнай радыялёгіі й паталёгіі, прафэсар Юры Бандажэўскі ўжо трэці год знаходзіцца ў зьняволеньні. У 2001 годзе ён і ягоны калега прарэктар Уладзімер Раўкоў былі асуджаныя на 8 гадоў (кожны) да пазбаўленьня волі (год быў зьняты па амністыі) за атрыманьне хабару ад бацькоў абітурыентаў.

Аднак праваабаронцы зьвятаюць увагу на тое, што навуковыя дасьледаваньні прафэсара Юрыя Бандажэўскага й ягоных калегаў, якія вызначалі ўзьдзеяньне радыяцыі на арганізм чалавека, разыходзіліся з афіцыйным пунктам погляду. Юры Бандажэўскі даказваў, што ўзьдзеяньне малых дозаў радыяцыі вядзе да накапленьня арганізмам чалавека шкодных рэчываў, якія блага ўплываюць на ўсе жыцьцёва важныя органы – сэрца, печань, ныркі.

Юры Бандажэўскі зьяўляецца дзейным сябрам Нью-Ёркскай акадэміі навук, ягоныя дасьледаваньні ў галіне разьвіцьця паталёгіі ў людзей, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адзначаныя міжнароднымі ўзнагародамі, сярод якіх Залатая зорка Альбэрта Швэйцэра і медаль Гіпакрата.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: