Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура зноў дапытвае незалежных журналістаў
10:42, 30/04/2003

Супрацоўнік пракуратуры Станіслаў Новікаў, які кантралюе захаваньне журналістамі Закону аб друку, правёў з журналісткаю “Народнай волі” Марынай Коктыш “тлумачальную размову”, якая цягнулася некалькі гадзінаў. Журналістцы заявілі, што яна нібыта парушыла адразу некалькі артыкулаў Закону аб друку, калі працытавала ў “Народнай волі” выступ у судзе былога дырэктара Менскага трактарнага заводу Міхаіла Лявонава.

Асабліва абурылі супрацоўніка пракуратуры цытаты аб сьледчым Іване Бранчалі, якога Міхаіл Лявонаў абвінаваціў у фальсыфікацыі крымінальнай справы. Іван Бранчаль з гэтым нязгодны, але тлумачыць сваю пазыцыю журналістцы ня стаў. Марына Коктыш прапанавала яму даць інтэрвію газэце, але сьледчы адмовіўся.

Нагадаем, што ў розны час на прафіляктычныя размовы ў пракуратуру выклікалі Марыну Коктыш, Сьвятлану Калінкіну, Ірыну Халіп і іншых беларускіх журналістаў. На Ірыну Халіп завялі крымінальную справу, якая пакуль не закрытая.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: