Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30       




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар Францыі сустрэўся з асуджанымі журналістамі
10:39, 30/04/2003

Амбасадар Францыі ў Беларусі Стэфан Шмялеўскі сустрэўся з гарадзенскімі журналістамі Паўлам Мажэйкам і Мікалаем Маркевічам, асуджаным нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Сустрэча адбылася вечарам 28 красавіка ў рамках двухдзённага візыту Стэфана Шмялеўскага ў Гарадзенскую вобласьць і цягнулася каля гадзіны. Амбасадар падкрэсьліў, што размова з журналістамі праходзіць у рамках інструкцыяў, якія ён атрымаў ад свайго ўраду, і што адна зь ягоных місіяў у Беларусі -- сачыць за сытуацыяй у галіне захаваньня правоў чалавека й свабоды слова.

Мажэйку і Маркевіча дыплямат назваў найбольш яскравымі пэрсонамі, якія пацярпелі ад беззаконства ўладаў. “Амбасадар Францыі выказаў салідарнасьць з намі. Гэта для нас вялікая маральная падтрымка, гэта значыць, што Эўропа, Францыя, французскае грамадзтва не адступаюць ад дэмакратычных прынцыпаў”, -- пракамэнтваў БелаПАН сустрэчу Павал Мажэйка.

У час візыту ў Гарадзенскую вобласьць, які пачаўся 28 красавіка, Стэфан Шмялеўскі сустрэўся з старшынямі аблвыканкаму й гарвыканкаму Ўладзімерам Саўчанкам і Аляксандрам Антаненкам, з выкладчыкамі й студэнтамі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У час сустрэчы з Уладзімерам Саўчанкам амбасадар падняў пытаньне аб парэштках людзей, захаваных на габрэйскіх могілках, якія былі знойдзеныя нядаўна ў час рэканструкцыі стадыёну ў Горадні. Амбасадар заявіў, што такое стаўленьне да памяці – недапушчальнае.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: