Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Камуністам і сацыял-дэмакратам забаранілі мітынгаваць 1 траўня 10:36, 30/04/2003
Улады Менску адмовілі шэрагу палітычных партыяў у правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сьвята працы. Як паведаміў БелаПАН лідэр Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Калякін, камуністы прасілі Менгарвыканкам правесьці 1 траўня шэсьце ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы Перамогі і мітынг у парку М.Горкага. Аднак, паводле лідэра ПКБ, “гарадзкія ўлады ў правядзеньні мерапрыемства адмовілі і нават традыцыйна не накіравалі арганізатараў акцыі на плошчу Бангалор”.
Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч паведаміў БелаПАН, што гарадзкія ўлады не дазволілі правесьці сацыял-дэмакратам 1 траўня музычны фэст у парку імя Я.Купалы.
У сувязі з гэтым абедзьве партыі адмовіліся ад правядзеньня якіх-небудзь самастойных мерапрыемстваў і вырашылі далучыцца да маёўкі, якую правядзе ў парку 50-годзьдзя Кастрычніка Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня. Да іх далучыцца й рэспубліканскі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці.